Цёплае надвор’е — да 26 кастрычнiка
Халодны антыцыклон, якi фармiраваў надвор’е ў Беларусi на бягучым тыднi, накiраваўся на поўдзень еўрапейскай Расii. На змену яму з 19 кастрычнiка ў нашу рэспублiку прыйшло цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Валянцiна Скрабец. Тэмпература паветра сёння ўдзень прагрэлася да плюс 8—15 градусаў. Такое ж цёплае надвор’е захаваецца i ў выхадныя днi.
У ноч на суботу, 21 кастрычнiка, будзе пераважна без ападкаў, у ранiшнiя гадзiны згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ноччу складзе 1—5 градусаў цяпла. 21 кастрычнiка ўдзень максiмальная тэмпература паветра складзе 9—14 градусаў цяпла, магчымыя невялiкiя дажджы. Начная тэмпература ў нядзелю, 22 кастрычнiка, крыху павысiцца i складзе 3—9 градусаў цяпла. Удзень яна будзе вагацца ад плюс 7 градусаў на крайнiм паўночным захадзе да 16 градусаў цяпла па поўднi краiны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Халодны антыцыклон, якi фармiраваў надвор’е ў Беларусi на бягучым тыднi, накiраваўся на поўдзень еўрапейскай Расii. На змену яму з 19 кастрычнiка ў на |
|