За адмову ад хабару — прэмія
Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА
У пагранiчных войсках Беларусi ўстаноўлена прэмiя ў памеры Br300 тыс. для ваеннаслужачых, якiя адмовiлiся ад хабару. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк службы ўласнай бяспекi Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войск Уладзiмiр Рыбальчанка.
Паводле яго слоў, найбольш часта кантралёрам-пагранiчнiкам у пунктах пропуску на дзяржаўнай гранiцы прапаноўваецца хабар у памеры $5—10. Сярод тых, хто дае хабар, часцей за ўсё, аказваюцца асобы з няправiльна аформленымi дакументамi. З пачатку гэтага года ў пагранiчных войсках зафiксавана 156 спроб дачы хабару ваеннаслужачым у пунктах пропуску. Для параўнання: у 2005 годзе такiх выпадкаў было 106. У 125 выпадках правапарушальнiкi адмовiлiся ад дачы хабару пасля таго, як былi папярэджаны аб крымiнальнай адказнасцi. Па астатнiх фактах органы Пракуратуры i МУС узбудзiлi 14 крымiнальных спраў па прыкметах злачынства, прадугледжанага артыкулам 431 крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (дача хабару). Уладзiмiр Рыбальчанка паведамiў, што ў гэтым годзе камандзiры злучэнняў i часцей пагранвойск, а таксама супрацоўнiкi праваахоўных органаў узбудзiлi 34 крымiнальныя справы па лiнii барацьбы з карупцыяй на дзяржаўнай гранiцы. 26 супрацоўнiкаў, выкрытых у процiпраўнай дзейнасцi, звольнены з пагранiчных войск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пагранiчных войсках Беларусi ўстаноўлена прэмiя ў памеры Br300 тыс. для ваеннаслужачых, якiя адмовiлiся ад хабару |
|