Кiраўнiкi дыпламатычных мiсiй краiн Еўрасаюза пабывалi на Гродзеншчыне
Барыс ПРАКОПЧЫК
19 кастрычнiка кiраўнiкi акрэдытаваных у Мiнску дыпламатычных мiсiй Германii, Вялiкабрытанii, Балгарыi, Iталii, Францыi, Польшчы, Лiтвы, Румынii, Славакii, Чэхii, Эстонii i Фiнляндыi сустрэлiся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiрам Саўчанкам, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аркадзем Карпуцем i мэрам Гродна Аляксандрам Антоненкам.
Уладзiмiр Саўчанка выказаў шэраг прапаноў па актывiзацыi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва (за студзень—жнiвень тавараабарот Гродзенскай вобласцi з краiнамi Еўрасаюза склаў 399,3 мiльёна долараў ЗША). Кiраўнiкi выканаўчай i прадстаўнiчай галiн абласной улады адказалi на пытаннi дыпламатаў, якiя датычылiся, у прыватнасцi, выкарыстання турыстычнага патэнцыялу беларускай часткi Аўгустоўскага канала, развiцця прыватнага бiзнэсу, удзелу палiтычных партый у фармiраваннi мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 кастрычнiка кiраўнiкi акрэдытаваных у Мiнску дыпламатычных мiсiй Германii, Вялiкабрытанii, Балгарыi, Iталii, Францыi, Польшчы, Лiтвы, Румынii, Слав |
|