Увага! Галалёд!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя вадзiцелi ўжо ў блiжэйшыя суткi адчуюць першыя прыкметы надыходу зiмы.
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны 21 i 22 кастрычнiка месцамi на тэрыторыi Беларусi чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём тэмпература павысiцца да 14 градусаў цяпла, а ноччу панiзiцца да мiнус двух. Можа ўзнiкнуць галалёд. Сiтуацыю на дарогах ускладнiць яшчэ i туман. Так што вадзiцелям трэба праявiць максiмум увагi i асцярожнасцi. Нельга прадпрымаць рызыкоўных манеўраў i рэзкага тармажэння, варта выбiраць аптымальную для кожнай сiтуацыi хуткасць. Пешаходам, якiя рухаюцца па праезнай частцы дарогi ў цёмны час сутак, трэба абавязкова абазначыць сябе святлоадбiвальнымi элементамi. Увогуле Дзяржаўтаiнспекцыя рэкамендуе ўсiм уладальнiкам транспартных сродкаў ужо зараз рыхтаваць сваiх «жалезных коней» да эксплуатацыi ў зiмовых умовах. Найперш неабходна праверыць шчыльнасць ахаладжальнай вадкасцi i электралiту ў акумулятары, а таксама работу «печкi», залiць у бачок амывацеля шкла «незамярзальнік».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя вадзiцелi ўжо ў блiжэйшыя суткi адчуюць першыя прыкметы надыходу зiмы |
|