На Мiншчыне выселена 16 неплацельшчыкаў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Па стану на пачатак кастрычнiка агульная сума пратэрмiнаванай запазычанасцi жыхароў па аплаце за кватэру ў цэнтральным рэгiёне склала больш чым 6,8 мiльярда рублёў. Як адзначылi ў Мiнскiм абласным унiтарным прадпрыемстве «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi», на працяглыя неплацяжы (калi чалавек не разлiчваецца шэсць месяцаў i больш) прыпадае каля 5 млрд рублёў.
Найбольшую колькасць неабавязковых жыхароў складаюць праблемныя сем’i. Яны завiнавацiлiся камунальнiкам 1,4 мiльярда рублёў. Таксама сярод неплацельшчыкаў шмат малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, беспрацоўных, а таксама адзiнока пражываючых пенсiянераў. Паводле слоў спецыялiстаў, даўжнiкам разаслана каля 9 тысяч папярэджванняў, у 5,6 тыс. выпадкаў давялося адключаць ваду, электрычнасць, газ. Адна з мераў уздзеяння — накiраванне iскавых заяў. Сёлета ў суд iх было пададзена 2,9 тысячы, з iх задаволена 2,2 тысячы. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным унiтарным прадпрыемстве «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркi», усяго ў вобласцi выселена 16 неплацельшчыкаў: па шэсць — у Маладзечанскiм i Лагойскiм раёнах, па аднаму — у Крупскiм, Салiгорскiм i Старадарожскiм, а таксама ў г. Барысаве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стану на пачатак кастрычнiка агульная сума пратэрмiнаванай запазычанасцi жыхароў па аплаце за кватэру ў цэнтральным рэгiёне склала больш чым 6,8 мi |
|