У Беларусi з 1 лiстапада павышаюцца працоўныя пенсii
Працоўныя пенсii ў Беларусi з 1 лiстапада будуць павышаны ў сярэднiм на 9 працэнтаў. Сярэднi памер пенсii па ўзросту складзе Br285,8 тыс. Указ аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 20 кастрычнiка.
Такое рашэнне прынята ў адпаведнасцi з даручэннем кiраўнiка дзяржавы з мэтай павышэння ўзроўню матэрыяльнай забяспечанасцi пенсiянераў i захавання тэндэнцыi росту пенсiй, супастаўнага з ростам даходаў работнiкаў галiн эканомiкi. У гэтым годзе пераразлiк працоўных пенсiй праводзiўся са студзеня i мая. Акрамя таго, у сувязi з павелiчэннем бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў лютым, маi i жнiўнi пераразлiчвалiся мiнiмальныя i сацыяльныя пенсii, а таксама надбаўкi i павышэннi да пенсiй. У вынiку з пачатку года пенсii ў сярэднiм павысiлiся на 17,8 працэнта. У вераснi сярэднi памер пенсii па ўзросту склаў Br260,5 тыс. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўныя пенсii ў Беларусi з 1 лiстапада будуць павышаны ў сярэднiм на 9 працэнтаў. Сярэднi памер пенсii па ўзросту складзе Br285,8 тыс. Указ аб гэты |
|