21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь гатова супрацоўнiчаць з ПАР па ўсiх напрамках

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перспектывы развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва з ПАР абмеркаваў 20 кастрычнiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай Асамблеi парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi Балекай Мбетэ.

Як сказаў кiраўнiк дзяржавы, гэты вiзiт парламентарыяў з’яўляецца працягам дыялога памiж Беларуссю i ПАР, якi атрымаў апошнiм часам значнае развiццё. Так, у вераснi 2006 года ў Гаване адбылiся перагаворы прэзiдэнтаў Беларусi i ПАР Аляксандра Лукашэнкi i Таба Мбекi. Гэта сустрэча садзейнiчала стварэнню атмасферы даверу ў мiждзяржаўным супрацоўнiцтве, адзначыў беларускi лiдар.

Як заявiў Аляксандр Лукашэнка, у знешняй палiтыцы Беларусi з’яўляюцца новыя элементы, i ПАР — адно з яе ключавых звёнаў. «Па сутнасцi, мы выбудоўваем новую знешнюю палiтыку», — сказаў ён.

Аснову ўзаемаадносiнаў Беларусi i ПАР складаюць блiзкiя падыходы да праблем сучаснасцi — барацьба з мiжнародным тэрарызмам, беднасцю, дыкрымiнацыяй, перакананы Прэзiдэнт. «Мы зацiкаўлены ў пабудове справядлiвага светапарадку, падзяляем адзiныя гуманiстычныя каштоўнасцi i маем агульную мэту — рост дабрабыту нашых народаў», — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў блiжэйшы час чакаецца абмен вiзiтамi на ўзроўнi кiраўнiкоў дзяржаў Беларусi i ПАР. Паводле слоў Прэзiдэнта, «свой вiзiт у Паўднёва-Афрыканскую Рэспублiку беларускi бок рыхтуе вельмi сур’ёзна». «Мы хацелi б супрацоўнiчаць з гэтай краiнай па ўсiх напрамках», — дадаў беларускi лiдар.

Ацэньваючы развiццё ПАР, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што палiтычная стабiльнасць i эфектыўная эканомiка далi магчымасць гэтай рэспублiцы ўзначалiць працэс адраджэння афрыканскага кантынента на прынцыпах умацавання мiру i бяспекi, удасканалення сiстэмы дзяржкiравання, развiцця iнфраструктуры i стварэння ўмоў для ўстойлiвага эканамiчнага росту.

У сваю чаргу Балека Мбетэ падкрэслiла, што гаванская сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з Таба Мбекi заклала аснову для далейшага супрацоўнiцтва Беларусi з ПАР. Старшыня Нацыянальнай Асамблеi парламента ПАР ацанiла праведзеныя ў Мiнску перагаворы з беларускiмi калегамi i мiнiстрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым як канструктыўныя i змястоўныя.

Як падкрэслiла госця, найбольш перспектыўным можа стаць узаемадзеянне Беларусi i ПАР у сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыi. Ключавой сферай госця таксама назвала супрацоўнiцтва па лiнii iнфармацыйных тэхналогiй: тут адкрываюцца вялiкiя магчымасцi для развiцця кантактаў i абмену вопытам.

Паводле слоў Балекi Мбетэ, пасля вяртання ў ПАР гэтыя i iншыя напрамкi двухбаковых адносiнаў будуць падрабязна разгледжаны з тым, каб выпрацаваць канкрэтную праграму дзеянняў.

Кiраўнiк паўднёваафрыканскай дэлегацыi прызналася, што атрымлiвае вялiкае задавальненне ад знаходжання ў Беларусi. Вельмi ўразiла, паводле яе слоў, разнастайнасць i багацце культуры нашай краiны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што перагаворы з паўднёваафрыканскай дэлегацыяй, праведзеныя ў Мiнску, значна паскораць рэалiзацыю дамоўленасцяў, дасягнутых у гэтым годзе на вышэйшым i высокiм узроўнях.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перспектывы развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва з ПАР абмеркаваў 20 кастрычнiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Нацыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика