21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сенатары адправiлi на дапрацоўку законапраект аб процiдзеяннi экстрэмiзму

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Нечаканым аказаўся вынiк разгляду законапраекта «Аб процiдзеяннi экстрэмiзму» на чарговым пасяджэннi сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi. Сенатары вырашылi адправiць яго на дапрацоўку з-за недакладнасцяў, а таксама мяккiх мераў адказнасцi за экстрэмiсцкую дзейнасць.

Нагадаем, што законапраект «Аб барацьбе з экстрэмiзмам» быў прыняты дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў 11 кастрычнiка гэтага года. У дакуменце даецца тлумачэнне тэрмiну «экстрэмiсцкая дзейнасць», а таксама прапiсваюцца сродкi барацьбы з экстрэмiсцкiмi праяўленнямi. Старшыня камiсii СР НС па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Мiкалай Чаргiнец заклiкаў сенатараў адхiлiць законапраект. Паводле яго слоў, асобныя яго артыкулы патрабуюць дапрацоўкi, у прыватнасцi, не прапiсаны вычарпальныя крытэрыi ацэнкi для прызнання той цi iншай арганiзацыi экстрэмiсцкай, утрымлiваюцца iншыя наступствы для замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя прызнаны ўдзельнiкамi экстрэмiсцкiх арганiзацый, чым гэта прадугледжваецца ў iншых беларускiх заканадаўчых актах.

Вось як пракаментаваў адхiленне законапраекта М. Чаргiнец: «Меры, якiя прымаюцца для барацьбы з экстрэмiзмам, у розных дзяржавах розныя. Але калi казаць аб нашым законе, то мы заўважылi ў iм не толькi некаторыя разыходжаннi з дзеючым заканадаўствам. Самае галоўнае, лiчым, што тыя меры па процiдзеянню экстрэмiзму, якiя намечаны ў гэтым законапраекце, павiнны быць больш жорсткiмi. Практыка паказала, што экстрэмiсцкiя праяўленнi павялiчваюцца, што ў свеце ўзнiмаецца ўсё большая хваля супраць як мiжнароднага, так i нацыянальнага экстрэмiзму. Нам аб гэтым таксама неабходна памятаць. У нас ёсць арганiзацыi, што дзейнiчаюць у тым лiку i за межамi, якiя, працуючы ў нашай краiне, праяўляюць часам чысты экстрэмiзм, i самае галоўнае — рыхтуюць людзей для праяўлення экстрэмiсцкiх вылазак. Вы ведаеце, што жодзiнская, на жаль, нават афганская арганiзацыя пачала нечакана вучыць моладзь, дзяцей, як прымяняць зброю, як змагацца з уладай, як процiдзейнiчаць законным органам аховы парадку, а таксама заклiкаць яе да падобных праяўленняў. Мы ўважлiва вывучылi законапраект, узважылi ўсе «за» i «супраць», прагледзелi яго наконт адпаведнасцi нашым законам аб барацьбе з тэрарызмам, арганiзаванай злачыннасцю i вырашылi ўнесцi прапановы, якiя былi б накiраваны на ўзмацненне барацьбы з экстрэмiзмам i прывядзенне гэтага законапраекта ў адпаведнасць з заканадаўствам нашай краiны i ўзятымi на сябе мiжнароднымi дагаворамi». Таксама М. Чаргiнец адзначыў, што будзе створана ўзгадняльная камiсiя, каб у блiжэйшы час прыняць дапрацаваны законапраект.

Таксама ўчора сенатары адхiлiлi законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытанню дзейнасцi фондаў». А вось законапраекты «Аб ахоўнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, што выхоўваюць дзяцей» i некалькi iншых былi адобраны без заўваг.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечаканым аказаўся вынiк разгляду законапраекта «Аб процiдзеяннi экстрэмiзму» на чарговым пасяджэннi сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Белар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика