Урад Беларусi зацвердзiў парадак прыёму металалому ў насельнiцтва
Алена САЛАНЕНКА, БЕЛТА
Урад Беларусi зацвердзiў Палажэнне аб парадку закупкi лому i адходаў чорных i каляровых металаў у насельнiцтва. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Мiнiстраў № 1331.
Як растлумачылi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве эканомiкi, дакумент распрацаваны ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Беларусi № 179 «Аб мерах па ўзмацненню барацьбы з крадзяжом каштоўных, чорных i каляровых металаў, iх лому i адходаў, каштоўных камянёў» i вызначае парадак прыёму металалому ў насельнiцтва. Згодна з пастановай, акрамя арганiзацый Белкаапсаюза i дзяржаўнага аб’яднання «Белдругасмет», гэты вiд дзейнасцi будзе таксама ажыццяўляць канцэрн «Белрэсурсы» ў адпаведнасцi са спецыяльнымi дазволамi (лiцэнзiямi). У Мiнэканомiкi адзначылi: металалом, што здаецца насельнiцтвам, будзе прымацца ў строгай адпаведнасцi з зацверджаным пералiкам прадметаў з чорных i каляровых металаў, закупку якiх дазволена праводзiць у насельнiцтва. Пералiк уключае 18 пазiцый, сярод якiх аўтамабiлi легкавыя i грузавыя, матацыклы, веласiпеды, прычэпы, iх часткi, вузлы i дэталi да iх, галантарэйныя вырабы, гаражна-рамонтнае абсталяванне, канцылярскiя, школьна-пiсьмовыя i чарцёжныя прылады, кухонны i пячны iнвентар, будаўнiчыя адходы, прадметы хатняга ўжытку, а таксама сантэхнiчнае, водаправоднае i ацяпляльнае абсталяванне. Акрамя таго, насельнiцтву дазволена здаваць сельскагаспадарчыя машыны, iх часткi, вузлы i дэталi да iх, скабяныя i нажавыя вырабы, спартыўныя, паляўнiчыя i рыбалоўныя прылады, сталярны, слясарны i шавецкi iнструмент, маламерныя рачныя судны, iх часткi, дэталi i камплектуючыя да iх, у тым лiку навясныя маторы, а таксама мастацкiя вырабы, гадзiннiкавыя механiзмы, радыё- i электратавары i электрабытавую тэхнiку, яе часткi i дэталi да яе. У мiнiстэрстве падкрэслiлi: нарыхтоўчыя арганiзацыi будуць прымаць у якасцi металалому некаторыя вiды прадметаў з рэгiстрацыяй даных, што сведчаць асобу грамадзянiна, якi iх здае, месца яго пражывання i назвы здадзеных прадметаў. Да iх аднесены грузавыя аўтамабiлi i iх прычэпы, сельскагаспадарчыя машыны, а таксама iх часткi, вузлы i дэталi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi зацвердзiў Палажэнне аб парадку закупкi лому i адходаў чорных i каляровых металаў у насельнiцтва. Адпаведнае рашэнне замацавана пастанов |
|