Маладзёжныя арганiзацыi Беларусi атрымалi каласальную падтрымку з боку дзяржавы
Маладзёжныя арганiзацыi Беларусi атрымалi вялiкую падтрымку з боку дзяржавы. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лiдарамi маладзёжных грамадскiх аб’яднанняў краiны — Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, Беларускай рэспублiканскай пiянерскай арганiзацыi i Беларускага камiтэта маладзёжных арганiзацый.
«Нi адна сфера беларускага грамадства не атрымала такой каласальнай падтрымкi з боку дзяржавы i кiраўнiцтва краiны, як дзейнасць маладзёжных арганiзацый», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Доказам таго з’яўляюцца праграмы i сродкi, выдзеленыя на падтрымку дзiцячых i маладзёжных арганiзацый. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што не шкадуе затрачаных на гэта сiл, паколькi моладзь — будучае краiны. Цяпер маладзёжныя структуры iмкнуцца самi зарабляць сродкi, распрацоўваць новыя праграмы i напрамкi сваёй дзейнасцi. На думку Прэзiдэнта, «гэта вельмi добра». Разам з тым ён паведамiў, што дзяржава не будзе адыходзiць ад маладзёжных праблем i па меры неабходнасцi мае намер удзельнiчаць у вырашэннi многiх пастаўленых перад маладзёжнымi аб’яднаннямi задач. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што работа маладзёжных структур павiнна стаць больш дынамiчнай, асаблiва з улiкам таго, што ў далейшым яны будуць больш самастойныя ў сваёй дзейнасцi. Кiраўнiк дзяржавы выказаў пажаданне, каб з боку маладзёжных арганiзацый было больш цiкавых iдэй. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг важных пытанняў дзейнасцi маладзёжных структур. У прыватнасцi, цi дасягаюць праводзiмыя моладдзю акцыi тых мэтаў, якiя ставяць арганiзатары, цi выносяць маладыя людзi штосьцi карыснае для сябе з iх. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што цяпер у рабоце маладзёжных i дзiцячых грамадскiх аб’яднанняў iснуе шэраг недахопаў. Аб iх ужо iшла размова на сустрэчы Прэзiдэнта з моладдзю на XXXIX з’ездзе БРСМ. Сёння будзе трэба разгледзець, што ж змянiлася за мiнулы год, наколькi зладжана i эфектыўна працуюць дзяржаўныя i грамадскiя iнстытуты, адказныя за iдэалагiчную работу з моладдзю. Важным з’яўляецца i пытанне арганiзацыйна-кадравага забеспячэння, гэта значыць, хто сёння працуе з моладдзю. На думку кiраўнiка дзяржавы, асаблiва актуальнае пытанне ўзаемадзеяння i каардынацыi дзейнасцi дзяржорганаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi. Менавiта таму на сустрэчы прысутнiчалi прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, якiя непасрэдна курыруюць работу маладзёжных аб’яднанняў. Разглядалiся i пытаннi эфектыўнасцi праводзiмых сацыяльна-эканамiчных мерапрыемстваў, дзейснасцi вырашэння сацыяльных праблем моладзi, накiраваных на забеспячэнне роўнага доступу да адукацыi, забеспячэнне маладзёжнай занятасцi i падтрымку маладых сем’яў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзёжныя арганiзацыi Беларусi атрымалi вялiкую падтрымку з боку дзяржавы. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з л
|
|