21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiншчына дамаўляецца з Чунцiнам

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Кiтайскi мегаполiс Чунцiн мае намер павялiчыць тавараабарот з Мiнскай вобласцю. Ван Сюэсi, намеснiк начальнiка апарату Народнага ўрада гэтага горада акрэслiў некалькi перспектыўных накiрункаў для супрацоўнiцтва. Гэта аграпрамысловы комплекс, iнвестыцыi ў прамысловасць, iнавацыйныя тэхналогii, пашырэнне кантактаў у сферы культуры i агратэхнiчнай адукацыi.

У час афiцыйнай сустрэчы з кiраўнiцтвам цэнтральнай вобласцi нашай краiны спадар Сюэсi падкрэслiў, што неабходна правесцi сумесныя даследаваннi рынкаў двух рэгiёнаў. Для гэтага спецыялiсты з Мiншчыны наведаюць горад Чунцiн, пасля чаго будуць заключаны канкрэтныя дамоўленасцi i падпiсаны кантракты памiж беларускiмi i кiтайскiмi прадпрыемствамi.

У сваю чаргу, дэлегацыя з Чунцiна гэтымi днямi наведала прадпрыемствы БелАЗ i «Свiтанак» у Жодзiне. А ў Барысаве замежная госцi пазнаёмiлiся з работай устаноў адукацыi з мэтай арганiзацыi ў гэтым раёне эксперыментальнага класа па вывучэнню кiтайскай мовы. Таксама Ван Сюэсi прапанаваў правесцi ў 2007 годзе ў нашай краiне гастролi сусветна вядомай трупы Чунцiнскага дзiцячага цырка.

У ходзе перамоў намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Андрэй Пазняк падкрэслiў, што за апошнiя пяць гадоў прыбыткi абласнога бюджэту павялiчылiся больш чым у пяць разоў. «Гэта дазваляе паспяхова ажыццяўляць сацыяльныя праграмы», — падкрэслiў ён i дадаў: «Мы зацiкаўленыя ў развiццi супрацоўнiцтва з Чунцiнам». За дзевяць месяцаў гэтага года цэнтральная вобласць вырабiла прадукцыi i паслуг на 11 працэнтаў больш, чым летась. Пры тым, што прагноз на год абмяжоўваўся ростам у 7—8 працэнтаў. Дарэчы, нават у маштабах КНР Чунцiн з’яўляецца адным з самых буйных мегаполiсаў — колькасць насельнiцтва ў iм складае каля 30 мiльёнаў чалавек.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiтайскi мегаполiс Чунцiн мае намер павялiчыць тавараабарот з Мiнскай вобласцю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика