ДМК упаўнаважаны заявiць...
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускi транзiт Апошнiм часам у некаторых СМI з’явiлася iнфармацыя пра тое, што транзiтныя аўтамабiлi, якiя едуць з Калiнiнградскай вобласцi ў Расiю праз Беларусь, вымушаны ўносiць заклад i аплачваць паслугi канвою па стаўцы 5 еўра за кiламетр шляху.Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) нашай краiны, гэтыя звесткi — непраўдзiвыя. Таму ДМК выступiў са спецыяльнай заявай, каб расставiць усе кропкi над «i». У заяве адзначаецца, што ў адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам, транспартныя сродкi, зарэгiстраваныя ў нашай ДАI або ў Дзяржаўнай iнспекцыi бяспекi дарожнага руху Расii, перасякаюць мяжу ў спрошчаным парадку па «зялёнаму калiдору». Калi ж аўтамабiлi яшчэ не зарэгiстраваны нi ў Расii, нi ў Беларусi, то яны, сапраўды, перамяшчаюцца пад мытным кантролем. У прыватнасцi, уладальнiкi такiх транспартных сродкаў павiнны ўнесцi грашовы заклад на дэпазiт мытнага органа. Заклад, мiж iншым, можна ўнесцi як беларускаму, так i расiйскаму мытнаму органу. Пасля дастаўкi транспартнага сродку да заяўленага месца прызначэння гэтыя грошы вяртаюцца перавозчыку. Калi гаспадар аўтамабiля не мае магчымасцi цi жадання ўносiць заклад, то яму трэба аплацiць паслугi суправаджэння падраздзяленнямi Дэпартамента аховы МУС Беларусi. Адметна, што такая практыка iснуе ўжо не першы год. Яна была прынята з мэтай унiфiкацыi мытнага заканадаўства Беларусi i Расii, i не выклiкае нараканняў у добрасумленных перавозчыкаў. А вось тым, хто спрабуе выкарыстаць «шэрыя схемы» пастаўкi каштоўных тавараў цi аўтамабiляў, падобныя меры iстотна ўскладняюць злачынны бiзнэс. I апошняе. Паводле iнфармацыi ДМК, тарыфы на паслугi суправаджэння тавараў i транспартных сродкаў устаноўлены беларускiм урадам i складаюць не 5 еўра за 1 кiламетр шляху, а 0,5 долара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам у некаторых СМI з’явiлася iнфармацыя пра тое, што транзiтныя аўтамабiлi, якiя едуць з Калiнiнградскай вобласцi ў Расiю праз Беларусь, вы
|
|