Хроніка апошніх падзей
ЗА РУЛЁМ ПАД КАЙФАМ
У Нью-Йорку голая жанчына, якая знаходзiлася за рулём пад уздзеяннем наркотыкаў, насмерць збiла пешахода. Аўтамабiль 24-гадовай Талii Тэйлар збiў аднаго пешахода, перакулiўся i ўрэзаўся ў другую машыну, пасажыры якой не пацярпелi. Прахожыя, якiя дапамагалi жанчыне выбрацца з машыны, звярнулi ўвагу на тое, што на ёй поўнасцю не было адзення, i яна неадэкватна сябе паводзiла. Загiнулым пешаходам аказаўся 41-гадовы адвакат Лары Сайман, ад удару ён памёр на месцы. Вiноўнiца аварыi не атрымала нiякiх пашкоджанняў. «АЎРОРУ» ЗАМIНIРАВАЛI У Санкт-Пецярбургу ўчора адбыўся акт тэлефоннага тэрарызму ў дачыненнi да легендарнага карабля. Каля пяцi гадзiн ранiцы невядомы патэлефанаваў у мiлiцыю з паведамленнем аб мiнiраваннi крэйсера «Аўрора». Некалькi гадзiн сапёры правяралi карабель-музей, але нiчога не знайшлi. Асоба тэлефоннага «мiнёра» высвятляецца. 20 кастрычнiка на крэйсеры павiнны былi прымаць прысягу курсанты адной з навучальных устаноў, i, па меркаванню агенцтва «Росбалт», невядомы хацеў сарваць мерапрыемства. ВУЧОНЫЯ ВЫНАЙШЛI НЯБАЧНАСЦЬ? Амерыканскiм вучоным удалося стварыць мiкрахвалевы плашч-невiдзiмку. У ходзе першага паспяховага эксперыменту даследчыкi з Брытанii i ЗША змаглi «схаваць» медны цылiндр. У дзеяннi плашч нагадвае мiраж, падобны да таго, якi ўзнiкае на дарозе, калi высокая тэмпература выклiкае скрыўленне промняў святла. На прыкладзе канцэнтрычных акружнасцяў з медных кольцаў i матэрыялаў — штучных сплаваў — было прадэманстравана, што мiкрахвалевае выпраменьванне можна накiраваць мiма аб’екта зусiм як ваду, якая абцякае перашкоду, i яго не будзе бачна. Пакуль прыстасаванне мае абмежаваныя магчымасцi: яго шырыня каля 13 сантыметраў. Вучоныя мяркуюць, што ў блiжэйшыя пяць гадоў стане магчымай поўная нябачнасць прадметаў вялiкага памеру. КУПIЦЕ БУТЭЛЕЧКУ... ЗА ДЗЕСЯТКI ТЫСЯЧ ФУНТАЎ? Аўкцыённы дом Bonhams выставiў на таргi адну з самых старых у свеце бутэлек вiскi. Арганiзатары аўкцыёну, якi пройдзе ў Лондане 29 лiстапада, збiраюцца атрымаць за яе каля дзесяцi тысяч фунтаў стэрлiнгаў. На этыкетцы гэтага рарытэта напiсана — «GLENAVON Special Liqueur Whisky Bottled by the Distillers». Яна была запоўненая памiж 1851 i 1858 гадамi. Бутэлька мае нестандартны памер, крыху больш за 750 мiлiлiтраў, i запоўненая амаль да гарлавiны. Яна захоўвалася ў адной iрландскай сям’i i беражлiва перадавалася з пакалення ў пакаленне. У МIЛЬЯРДЭРАЎ — ДЗIРКI НА МIЛЬЁНЫ. У РЭДКАЙ КАРЦIНЕ Гульнявы магнат, якi валодае некалькiмi казiно Лас-Вегаса, Сцiў Уiн выпадкова нанёс сабе шкоду, якая каштавала больш за сотню мiльёнаў долараў. Мiльярдэр дэманстраваў сваiм сябрам знакамiтую карцiну Пабла Пiкасо «Сон» (партрэт палюбоўнiцы мастака Марыi-Тэрэзы Уолтэр) i незнарок закрануў яе локцем, у вынiку чаго на гэтым месцы стварылася дзiрка. Здарэнне адбылося адразу пасля таго, як Уiн ужо дамовiўся прадаць карцiну за 139 мiльёнаў долараў другому калекцыянеру. У вынiку мiльярдэр вырашыў «адмовiцца» ад здзелкi i пасля рэстаўрацыi «не развiтвацца» з палатном. Як стала вядома, Уiн пакутуе на хваробу вачэй, пры якой пашкоджаны перыферыйны зрок i хворы не можа дакладна ацэньваць адлегласць да прадметаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Санкт-Пецярбургу ўчора адбыўся акт тэлефоннага тэрарызму ў дачыненнi да легендарнага карабля
|
|