21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жанчыне патрэбны ўвага i мiр на зямлi

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

На справаздачна-выбарчай канферэнцыi Магiлёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза жанчын выступоўцы звярталiся да дэлегатаў: «Дарагiя сяброўкi!» Жанчыны, усяго больш за 60 чалавек, прыехалi з розных гарадоў i раёнаў Магiлёўшчыны, каб падвесцi вынiкi працы сваёй грамадскай арганiзацыi за апошнiя 5 гадоў i вызначыцца з далейшымi планамi.

Абласное аддзяленне БСЖ, якое ўзначальвае начальнiк упраўлення сацыяльнай абароны Магiлёўскага аблвыканкама Ганна Апет, цяпер налiчвае больш за 30 тысяч жанчын. За справаздачныя пяць гадоў колькасць членаў Саюза жанчын у вобласцi павялiчылася на 10 тысяч.

На канферэнцыi ў Магiлёве прагучала, што жаночая арганiзацыя ў поўны голас заявiла аб сабе, i не толькi ў сэнсе выключна жаночых iнтарэсаў. Жанчыны сёння маюць усе правы i доступы да любых пасад, з’яўляюцца паўнавартаснымi членамi грамадства i лiчаць сваiм поспехам дзяржаўную палiтыку, якая арыентавана на сацыяльную абарону жанчыны i мацi.

Тым не менш, хапае сёння i праблем, у вырашэннi якiх Беларускi саюз жанчын мае намер браць актыўны ўдзел. Жанчыны лiчаць галоўнымi з iх сiроцтва, алкагалiзм, факты гвалту i жорсткасцi ў сям’i, дыскрымiнацыю жанчын на рынку працы, нестабiльнасць шлюбаў i гэтак далей. Яны плануюць працаваць у сацыяльных прытулках i праблемных сем’ях, а таксама на прадпрыемствах i ў арганiзацыях, каб праз калектыўныя дамовы абаранiць iнтарэсы працоўных жанчын. Жанчыны будуць праводзiць дабрачынныя акцыi на карысць дзяцей i маламаёмасных сем’яў.

Удзел у магiлёўскай канферэнцыi прыняла Надзея Ермакова, лiдар Беларускага саюза жанчын. Яна на «выдатна» ацанiла дзейнасць Магiлёўскага аддзялення БСЖ i дадала, што жанчыны ва ўсiх рэгiёнах працуюць вельмi добра.

— Беларускi саюз жанчын стаў iнiцыятарам абвяшчэння Года Мацi i свята Мацi i мацярынства, — сказала Надзея Андрэеўна. — I сёння ўжо нiкога не трэба нi ўгаворваць, нi прасiць з гэтай нагоды: кiраўнiкi, улады ўсiх узроўняў звярнулi ўвагу на тое, што трэба займацца мацярынствам. I наш Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў нашы iдэi наконт абвяшчэння Года Мацi.

— Беларускай жанчыне ў першую чаргу патрэбен спакой i мiр на зямлi, — мае сваё меркаванне Надзея Ермакова. — Каб навокал не ваявалi, тады i наша жанчына была б спакойная, бо ведала б, што да нас не прыйдзе гэта праблема, i нашым хлопцам не давядзецца ехаць у «гарачыя кропкi». А ўсё астатняе яна ўжо ўмее арганiзаваць, асаблiва ў нашай дзяржаве, дзе створаны эканамiчная, палiтычная i сацыяльная асновы для жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На справаздачна-выбарчай канферэнцыi Магiлёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза жанчын выступоўцы звярталiся да дэлегатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика