Блажэнныя чыстыя сэрцам...
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк Сумесны гастрольны тур экс-салiста «Новага Iерусалiма» Аляксандра Патлiса, брэсцкага гурта «Spasenie» i нямецкага музыканта Дэнi Плэта нездарма быў названы «Чыстае сэрца». Пэўная частка грошай, атрыманых ад выступленняў — у тым лiку i ад гала-канцэрта, якi адбудзецца 22 кастрычнiка ў КЗ «Мiнск» — пойдзе на дабрачынныя мэты.Напрыклад, з брэсцкай арганiзацыяй «Дзецi ў бядзе», якая дапамагае дзецям з анкалагiчнымi захворваннямi, Аляксандр Патлiс сябруе ўжо даўно, i заўжды гатовы падтрымаць сваёй творчасцю дабрачынныя акцыi. Акрамя таго, тур «Чыстае сэрца» дапамог i яшчэ ў адным сэнсе — раскрыў для публiкi новыя iмёны маладых музыкантаў, якiя выходзiлi разам з мэтрамi на сцэну. Так, у Брэсце сваю творчасць прадставiў пачынаючы гурт «Марцiн Лютэр», у Магiлёве — «Карпен Дыяз», у Бабруйску — «Кiфа», i ва ўсiх канцэртах брала ўдзел маладая спявачка Настасся Ключнiк. «Я лiчу неабходным узяць удзел у лёсе маладых выканаўцаў, бо нам у свой час таксама дапамагалi стаць на ногi больш вопытныя выканаўцы», — каментуе Аляксандр Патлiс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумесны гастрольны тур экс-салiста «Новага Iерусалiма» Аляксандра Патлiса, брэсцкага гурта «Spasenie» i нямецкага музыканта Дэнi Плэта нездарма быў на
|
|