Жыллё XXI стагоддзя — буйнапанельнае домабудаванне на новы ладУ цэнтры дзяржаўнай палітыкі З чаго пачаць? — У нас, як i ў iншых краiнах СНД i Усходняй Еўропы, у савецкi час было шырока развiта буйнапанельнае домабудаванне (БПД), — гаворыць дырэктар. — Так, у 1991 годзе доля буйнапанельных дамоў складала звыш 55 працэнтаў. Але адразу пасля развалу Саюза назiраўся рэзкi спад аб’ёмаў жыллёвага будаўнiцтва. Акрамя таго, у тыя часы шырокую падтрымку мела iдэя перыарыентацыi будаўнiчага комплексу на каркасныя сiстэмы i жылыя дамы з цэглы i газасiлiкату. Аднак практыка паказала, што найбольш таннае i хуткаўзводзiмае жыллё — зборнае: буйнапанельнае i аб’ёмна-блочнае. Праўда, з-за незапатрабаванасцi ў папярэднiя гады i недахопу сродкаў на рамонт i замену тэхналагiчнага абсталявання за апошняе дзесяцiгоддзе адбылося знiжэнне магутнасцяў прадпрыемстваў ДБК (домабудаўнiчых камбiнатаў) i БПД (буйнапанельнага домабудавання) амаль удвая, знос абсталявання зараз складае 86—100 працэнтаў. Маральна састарэлi i прымяняемыя iмi тэхналогii. Улiчыўшы гэта, Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва паставiла перад нашым iнстытутам задачу да канца года распрацаваць па кожнаму домабудаўнiчаму камбiнату (iх усяго 14) канкрэтныя прапановы па мадэрнiзацыi канструктыўных сiстэм будынкаў i тэхналогiй iх вытворчасцi, каб пачынаючы з новага года можна было паэтапна перайсцi на ўзвядзенне буйнапанельных дамоў новага пакалення. — Якiм патрабаванням павiнен адпавядаць такi дом? — Найперш, забяспечваць камфортнае пражыванне грамадзян. Па-другое, ён павiнен мець працяглы тэрмiн службы (больш за 150—200 гадоў), сучасныя энергаэфектыўныя сiстэмы жыццезабеспячэння, магчымасць мадэрнiзацыi ў працэсе яго рэканструкцыi для паляпшэння якасцi з улiкам змянення спажывецкiх патрэб, экалагiчную бяспеку. I канешне — прымальную цану. У якасцi прыкладу можна прывесцi мадэрнiзаваную 464-ю серыю БПД, папулярную сёння ў сталiцы, распрацаваную iнстытутам «Мiнскпраект». Гэта вельмi камфортнае жыллё, якое паспяхова канкурыруе з каркаснымi дамамi. Яно на 15—20 працэнтаў танней, на ўзвядзенне такога дома патрэбна ў 1,5 раза менш часу, чым на каркасны. Распрацоўкi нашага iнстытута дапамогуць зрабiць буйнапанельны дом яшчэ больш камфортным i пашырыць варыянтнасць канструкцыйных i аб’ёмна-планiровачных вырашэнняў. Прасцей кажучы, можна будзе ў iндустрыяльным буйнапанельным будаўнiцтве праектаваць кватэры «пад заказ». — На якой стадыi знаходзiцца работа «НИПТИСа» сёння? — Адразу пасля пастаноўкi перад намi канкрэтнай задачы з боку мiнiстэрства мы сфармiравалi асобнае падраздзяленне, якое займалася азначанай праблематыкай. На сёння падрыхтаваны i ўзгоднены прапановы па мадэрнiзацыi канструктыўна-тэхналагiчных сiстэм будынкаў па кожнаму прадпрыемству ДБК, знойдзены найбольш прымальныя варыянты. Зараз мы працуем над праблемай мадэрнiзацыi тэхналагiчных працэсаў па асобных камбiнатах з мэтай укаранення на iх сучасных тэхналогiй i новага абсталявання. У блiжэйчы час прадставiм даклад на разгляд мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандра Iльiча Селязнёва, якi трымае гэтую праблему на пастаянным кантролi. Потым асобна будзе прымацца рашэнне па кожнаму прадпрыемству — па накiрунку рэканструкцыi i мадэрнiзацыi, па тэрмiнах, адведзеных на гэта, i аб’ёмах выдаткаваных камбiнату сродкаў. Рэалiзацыя гэтай праграмы дапаможа перавесцi айчыннае буйнапанельнае домабудаванне на новы сучасны ўзровень — i па канструктыўных сiстэмах, i па спажывецкiх якасцях. Гэта будзе жыллё XXI стагоддзя: з усiмi «плюсамi» зборнага (таннасцю, хуткасцю ўзвядзення) i адначасова з гiбкасцю аб’ёмна-планiровачных рашэнняў, рэалiзаваных у каркасе. — Якiя прапанаваны варыянты перапрафiлявання вытворчасцi? — Iх вызначана чатыры. Па першаму варыянту праводзiцца абмежаваная мадэрнiзацыя прадпрыемства з мэтай аднаўлення тэхналагiчнага абсталявання i нарошчвання магутнасцяў па выпуску асвоеных раней канструктыўна-тэхналагiчных сiстэм жылых будынкаў. Гэта менш затратны варыянт прымяняльна да дзеючай вытворчасцi. Па другому варынту заводы БПД перапрафiлююцца на выпуск шырокакорпусных жылых дамоў з гiбкай планiроўкай кватэр па змешанай каркасна-сценавой канструктыўнай сiстэме. Асноўнымi вертыкальнымi нясучымi элементамi з’яўляюцца калоны, вонкавыя сценавыя панелi, панелi ўнутраных сцен, якiя ўтвараюць лесвiчны цi лесвiчна-лiфтавы вузел. Гарызантальныя нясучыя элементы — плоскiя суцэльныя плiты перакрыццяў БПД, якiя абапiраюцца на панелi вонкавых сцен i на аднапавярховыя калоны ў сярэдзiне будынка. У новай канструктыўнай сiстэме вырашаюцца i пытаннi энергазберажэння. Толькi павелiчэнне шырынi корпуса да 15—16 метраў знiжае ўдзельны расход цяпла да 25 працэнтаў пры аднолькавых цеплатэхнiчных паказчыках абмежавальных канструкцый. Пры гэтым на 15—19 працэнтаў знiжаецца ўплыў на кошт 1 квадратнага метра агульнай плошчы вонкавых сцен, лесвiчна-лiфтавых вузлоў, вокнаў i балконных дзвярэй, што дазваляе паменшыць сабекошт 1 квадратнага метра на 10—15 працэнтаў. Трэцi варыянт найбольш радыкальны, прадугледжвае асваенне каркаснай канструктыўна-тэхналагiчнай сiстэмы, што патрабуе большай ступенi пераабсталявання заводаў БПД. У гэтым выпадку неабходны пераход на канвеерныя цi паўканвеерныя лiнii вытворчасцi плiт перакрыццяў, калон, аблегчаных канструкцый вонкавых сцен. Чацвёрты варыянт прадугледжвае арганiзацыю будаўнiцтва шырокакорпусных жылых дамоў да 9 паверхаў па спрошчанай гiбкай канструктыўна-тэхналагiчнай сiстэме. Канструкцыя жылога дома рашаецца па сiстэме буйнапанельных будынкаў з нясучымi ўнутранымi папярочнымi i прадольнымi сценамi са зборных жалезабетонных панеляў i перакрыццямi са шматпустотных плiт. — Кiраўнiк краiны паставiў задачу павялiчыць запланаваныя раней аб’ёмы ўводзiмага ў эксплуатацыю жылля i ў 2010 годзе выйсцi на лiчбу 6,2 мiльёна квадратных метраў. За кошт чаго, на вашу думку, гэта можна ажыццявiць? — Патрэбна ўкараненне новых высокавытворчых тэхналогiй, скарачэнне матэрыялаёмiстасцi (рэальна яе можна знiзiць на 30 працэнтаў), павышэнне цеплатэхнiкi i — немалаважна — паскарэнне будаўнiцтва за кошт скарачэння тэрмiнаў узгаднення праектаў. Пакуль што гэта самы доўгi этап, якi ў асобных выпадках займае больш за год. Для параўнання: праектаванне i само ўзвядзенне ў сярэднiм доўжацца па 8—9 месяцаў. Як вярнуць цяпло ў кватэру? — Паводле даных камiтэта па энергазберажэнню, каля 35 працэнтаў усiх энергарэсурсаў краiны (вырабляемых i набываемых) расходуецца на ацяпленне i гарачае вадазабеспячэнне. Цэны на энергарэсурсы стабiльна ўзрастаюць. Якiя ноу-хау па скарачэнню спажывання энергii прадугдеджаны ў буйнапанельных дамах XXI стагоддзя? — Мы падлiчылi, што мэтазгодна знiзiць энергазатраты жылога дома ў 3 разы i давесцi да 30 кВт/гадзiн на квадратны метр у год, — уступае ў размову Леанiд Мiкалаевiч. — Паставiлi перад сабой задачу распрацаваць тэхнiчныя рашэннi, якiя б забяспечылi праектаванне i будаўнiцтва такога дома. Праблему энергазберажэння мы вырашалi ў комплексе: павышалi тэрмiчнае супрацiўленне абалонкi дома, удасканальвалi сiстэмы ацяплення i вентыляцыi. У дамах старога фонду (пабудаваных да 1994 года) максiмальныя цепластраты iшлi праз сцены i састаўлялi 40 працэнтаў. Калi айчынныя будаўнiкi перайшлi на ўцяпленне абалонкi дома, працэнт страт цяпла праз сцены скарацiўся ўдвая. Замест двухстворчатых шыбаў пачалi ставiць трохстворчатыя шклопакеты, што дазволiла зрабiць вокны ў 1,5 раза цяплейшымi. Сёння 50 працэнтаў усёй цеплавой энергii з кватэры выкiдваецца з адпрацаваным паветрам праз сiстэму вентыляцыi. Гэта вельмi нерацыянальна. Патрэбна было вярнуць цяпло i адначасова забяспечыць нармальную цыркуляцыю паветра. Мы распрацавалi дастаткова танную сiстэму прымусовай вентыляцыi, якая дазволiла вяртаць назад да 90 працэнтаў цеплавой энергii. Даследаваннi ў гэтым накiрунку вялiся 10 гадоў i сталi магчымыя дзякуючы фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва. — Раскажыце падрабязней пра сiстэму прымусовай вентыляцыi i наколькi яна эфектыўней за звычайную, традыцыйную? — У дамах старога жылога фонду ёсць вентыляцыйныя шахты, праз якiя адпрацаванае паветра можа выходзiць. Прыток прадугледжваўся праз аконныя шчылiны. Аднак з устаноўкай шклопакетаў нармальная цыркуляцыя ў кватэрах парушылася. Павысiўся ўзровень вiльгацi, канцэнтрацыi вуглякiслага газу, з’явiлася цвiль. Пераход ад сiстэмы вентыляцыi вольнага тыпу на прымусовы можна назваць маленькай рэвалюцыяй у будаўнiцтве. Новая сiстэма складаецца з двух вентылятараў i цеплаабменнiка, устанаўлiваецца ў кожнай кватэры, мае аўтаматызаваную сiстэму кiравання i дазваляе рэгуляваць рэжым паветранага абмену, яго тэмпературу, вiльготнасць i г.д. У сталiцы i ў буйных абласных цэнтрах якасць паветра на ўзроўнi да 3-га паверха не адпавядае санiтарным нормам. Таму для цыркуляцыi на нiжэйшыя паверхi мы забiраем паветра з вышынi. Адзначу, што нашу сiстэму вентыляцыi можна размяшчаць не толькi ў новых кватэрах, але i ў дамах старой забудовы. — Якiя новыя рашэннi «НИПТИС» знайшоў для ўцяплення вокнаў i сцен? — Наша сталярка ў 2 разы цяплейшая за звычайную. Саму аконную каробку i аконныя створкi мы зрабiлi з камбiнаванага матэрыялу (два слаi дрэва, а памiж iмi эфектыўны ушчыльняльнiк), выкарысталi энергазберагальны шклопакет, дзе два шклы маюць напыленыя слаi, якiя адбiваюць iнфрачырвоныя промнi, а значыць, вяртаюць цяпло ў кватэру. Унутры шклопакет запоўнiлi iнертным газам аргонам. Што датычыцца ўцяплення сцен, мы выкарысталi прынцып сэндвiча (шматслойны), замянiлi нягiбкiя металiчныя злучэннi на гiбкiя. Акрамя таго, для тарцавых кватэр, перакрыццяў першых i апошнiх паверхаў мы прымянiлi больш эфектыўныя матэрыялы. — Цi iснуе ў рэчаiснасцi буйнапанельны дом з мiнiмальнымi цепластратамi, дзе выкарыстаны ўсе апошнiя распрацоўкi «НИПТИСа»? — Будаўнiцтва ўжо распачалося. Праводзiць яго «МАПIД». Усе распрацоўкi мы ўпiсалi ў звычайны серыйны буйнапанельны дом. Эксперыментальная 9-павярхоўка будзе размяшчацца ў сталiчным раёне Чырвоная Горка. У гэтым доме ўсе кватэры на ацяпленне i гарачае водазабеспячэнне павiнны спажываць энергii ўтрая менш, чым у звычайным буйнапанельным. Прынамсi, аналагаў нашаму дому пакуль няма не толькi ў краiне, але i на тэрыторыi ўсёй СНД. — Хто будзе там жыць? — Той, хто набудзе кватэру. Цана аднаго квадратнага метра ў эксперыментальнай 9-павярхоўцы будзе крыху вышэйшай (долараў на 20). Аднак калi нашы распрацоўкi сябе добра зарэкамендуюць на практыцы i паступяць у серыйную вытворчасць, кошт кватэр у цёплых буйнапанельных дамах з гiбкiмi аб’ёмна-планiровачнымi рашэннямi ўраўняецца з сярэднiм па гораду. — А хто будзе ацэньваць жыццядзейнасць ноу-хау iнстытута? — Манiторынг будзем праводзiць мы, безумоўна, падключым ЖЭС, работнiкi якога папярэдне пройдуць у нас адпаведную падрыхтоўку. Для жыльцоў будуць распрацаваны спецыяльныя «памяткi па эксплуатацыi». Каб рабiць нейкiя высновы, трэба даць дому перажыць хоць бы адзiн ацяпляльны сезон. А рашэнне аб ўкараненнi нашых распрацовак у масавае iндустрыяльнае будаўнiцтва будуць прымаць улады. Гадоў 8 таму «НИПТИС» правёў першае ў краiне ўцяпленне жылога шматпавярховага дома на праспекце Пушкiна, 54 у Мiнску. Тады вакол гэтага вялiся гарачыя спрэчкi, многiя ставiлiся вельмi крытычна, а цяпер штогод сотнi дамоў па ўсёй краiне ўцяпляюцца. Рашэнне задачы ў комплексе — Значную частку жылога фонду краiны складаюць так званыя «хрушчоўкi», якiя сёння маральна i тэхнiчна састарэлi. У Маскве такiя дамы зносяць, а на iх месцы ўзводзяць новыя высотныя. Якi лёс у беларускiх «хрушчовак»? — Знос — не самы аптымальны для нас варыянт, — тлумачыць Уладзiмiр Мiтрафанавiч. — Мы ўжо маем такi сумны вопыт. Пры зносе адразу паўстае пытанне перасялення жыльцоў, адмiнiстрацыя раёна на такi выпадак павiнна мець падменны фонд жылля. Акрамя таго, далёка не ўсе жыльцы згаджаюцца на перасяленне. Асаблiва актуальна гэта ў дачыненнi да людзей сталых, пенсiянераў. Яны па 35—40 гадоў пражылi на адным месцы i раптам некуды з’язджаць, мяняць раён, палiклiнiку, магазiн, а галоўнае — суседзяў, з якiмi не адзiн пуд солi з’елi, яны не жадаюць. Пра тое, што знос старых пяцiпавярховак першай масавай забудовы з рассяленнем жыльцоў выклiкае сур’ёзную сацыяльную напружанасць, гавораць i нямецкiя спецыялiсты, якiя аналагiчныя даследаваннi праводзiлi ў сябе. Тыя ж даследаваннi паказалi, што апорныя канструкцыi так званых «хрушчовак» могуць эксплуатавацца яшчэ па 100 гадоў. — Якое ж выйсце вы прапануеце? — Сёння рэканструкцыя часцей за ўсё зводзiцца да капiтальнага рамонту, у лепшым выпадку — з уцяпленнем сцен i надбудовай мансардаў. Прааналiзаваўшы сiтуацыю, мы прыйшлi да высновы, што найбольш рацыянальны варыянт — комплексная рэканструкцыя жылых мiкрараёнаў. «НИПТИСам» распрацаваны канструктыўныя варыянты дабудовы «хрушчовак» да 9 паверхаў, пашырэння корпуса з перапланiроўкай, заменай iнжынернага абсталявання. Ацанiўшы забудову ў Мiнску, мы выявiлi, што ў яго асобных раёнах шчыльнасць можна павялiчыць да 80 працэнтаў. Асобныя ж дамы, сапраўды, можна i знесцi. Тут галоўнае: спалучыць рэканструкцыю старога жылога фонду з будаўнiцтвам новага жылля. — Раскажыце падрабязней... — Новабудоўлi патрабуюць развiцця iнжынерна-транспартнай iнфраструктуры «з нуля», з-за чаго сабекошт будынка ўзрастае працэнтаў на 30. У даўно забудаваных мiкрараёнах дарогi, камунiкацыi i ўстановы сацкультбыту ўжо ёсць, хоць i iм неабходна рэканструкцыя. З часам патрэба ў канкрэтным аб’екце, напрыклад, дзiцячым садку ў мiкрараёне знiкае, затое актуальным становiцца, скажам, павелiчэнне колькасцi пунктаў бытавога абслугоўвання. Усё гэта можна пралiчыць пры састаўленнi бiзнэс-плана развiцця раёна на перспектыву. Пры такiм комплексным падыходзе паралельна вырашаецца адразу некалькi задач — старому жылому фонду надаюцца сучасныя спажывецкiя якасцi, у старым мiкрараёне ўзводзiцца новае жыллё (больш таннае, чым аналагiчнае ў новым раёне), добраўпарадковаўецца iнжынерна-транспартная iнфраструктура. «НИПТИС» ужо распрацаваў адпаведны алгарытм, якi дазваляе па розных пераменных крытэрыях пралiчыць найбольш эфектыўны i танны спосаб рэканструкцыi мiкрараёна. Прынамсi, комплексная рэканструкцыя з’яўляецца перспектыўным накiрункам яшчэ i таму, што дазваляе прыцягнуць i пазабюджэтныя сродкi (прыватных iнвестараў). — Вы ўзгадвалi, што iнстытут прапаноўвае варыянты рэканструкцыi «хрушчовак» з пашырэннем корпуса, паралельным правядзеннем перапланiроўкi, уцяплення i замены iнжынернага абсталявання. Усе аб’ёмы работ праводзяцца без высялення жыльцоў? — Можна праводзiць рэканструкцыю як з высяленнем так i без яго. Тэрмiны ўсёй непрыемнай для жыльцоў «працэдуры» ў многiм залежаць ад рэгулярнасцi i аб’ёмаў фiнансавання. Напрыклад, дом на Кахоўскай, 60 знаходзiўся ў стане рэканструкцыi 2,5 года. Без высялення жыльцоў. Работы можна было скончыць значна хутчэй, але фiнансы з мясцовага бюджэту выдаткоўвалiся нам невялiкiмi порцыямi i з пратэрмiноўкай. Сёння жыльцы задаволеныя новымi спажывецкiмi якасцямi свайго дома, а яшчэ больш тым, што iх «рамонтныя» пакуты нарэшце скончылiся. Асветнiцва ў галiне будаўнiцтва — У кастрычнiку Мiжнародны iнфармацыйны цэнтр, створаны на базе вашага iнстытута, адзначае свае 5-годдзе. Наколькi ён сёння запатрабаваны? — Яшчэ як запатрабаваны, — адгукаецца Уладзiмiр Мiтрафанавiч. — Новыя спажывецкiя якасцi жылля патрабуюць укаранення найноўшых сучасных тэхналогiй. Асноўная задача цэнтра — стажыроўка i павышэнне прафесiйнага ўзроўню iнжынерна-тэхнiчных кадраў Рэспублiкi Беларусь, азнаямленне з новымi тэхналогiямi, матэрыяламi, канструктыўнымi сiстэмамi, якiя напрацоўваюцца ў нашай краiне i за мяжой. Мы рэгулярна збiраем тэматычныя групы, для якiх чытаюць лекцыi выкладчыкi БНТУ, айчынных навукова-даследчых iнстытутаў нашага профiлю, замежныя спецыялiсты. Найбольш плённа ў гэтым накiрунку мы супрацоўнiчаем з Германiяй i Фiнляндыяй (усяго каля 150 вядучых будаўнiчых, вучэбных i даследчых арганiзацый). — Ведаю, што слухачоў цэнтра вы рэгулярна вывозiце на стажыроўку за мяжу. Назавiце, калi ласка, асноўныя тэматычныя накiрункi стажыравання. — Гэта праектаванне, тэхналогiя i арганiзацыя работ па рэканструкцыi i цеплавой мадэрнiзацыi жылых i грамадскiх пабудоў; энергаэфектыўныя сiстэмы iнжынернага забеспячэння жылля; тэхналогiя i арганiзацыя будаўнiцтва жылых дамоў сучасных канструктыўных сiстэм; асновы жыллёвай палiтыкi i сучасныя сiстэмы пазабюджэтнага фiнансавання будаўнiцтва i рэканструкцыi жылля; новыя дахавыя, аддзелачныя i аблiцовачныя матэрыялы i тэхналогii ў сучасным будаўнiцтве i iнш. — Толькi ў мiнулым годзе «НИПТИС» атрымаў шэраг дыпломаў Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва i Саюза архiтэктараў (як прадпрыемства года, за лепшы аб’ект года, за лепшую тэхналогiю года, лепшаму кiраўнiку года) i дыплом краiн СНД. Такая выдатная праца магчыма толькi ў зладжаным творчым калектыве... — Безумоўна. Фармiраванне калектыву i самога iнстытута прыйшлося на канец 80-х — пачатак 90-х гадоў. Галоўная заслуга ў гэтым акадэмiка Сяргея Сяргеевiча Атаева, прафесара БНТУ. Менавiта ён заклаў асновы iнстытута, стварыў навуковую школу па арганiзацыi тэхналогiй будаўнiчай вытворчасцi. За апошнiя 5 гадоў у «НИПТИС» прыйшоў 41 малады спецыялiст (усяго моладзi ў нас 90 чалавек з 280 штатных супрацоўнiкаў). Пры «НИПТИСе» створана кафедра рэканструкцыi будынкаў БНТУ, адкрыта аспiрантура. Такiм чынам, мы маем магчымасць спалучаць вопыт i наватарства, захоўваць пераемнасць пакаленняў. Публiкацыю падрыхтавалi Iнга МIНДАЛЁВА, Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь была прынята комплексная праграма ўмацавання матэрыяльна-тэхнiчнай базы будаўнiчай галiны на 2006—2010 га
|
|