«Жыроўкi» — да 15-га чысла
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Унесены змяненнi ў пастанову ўрада, у адпаведнасцi з якой быў вызначаны парадак выстаўлення жыхарам плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугi. Цяпер ЖЭСы маюць права дасылаць «жыроўкi» да 15-га чысла кожнага месяца (раней — да 10-га).
Як растлумачылi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi эканомiкi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, перанясенне тэрмiну звязана з тым, што ўзнiкла патрэба больш дасканала падлiчыць плацяжы. Асаблiвыя цяжкасцi ўзнiкаюць падчас ацяпляльнага сезона, калi трэба вельмi аператыўна выводзiць «батарэйныя» разлiкi. Аднак жыхарам зусiм неабавязкова чакаць, калi прынясуць «жыроўку». Паводле меркавання спецыялiстаў Мiнжылкамунгаса, спецыяльная электронная база плацяжоў у банках i аддзяленнях сувязi (дзе можна разлiчыцца за кватэру) будзе з’яўляцца раней. Разам з тым i спазняцца не варта — усе выплаты неабходна зрабiць да 25-га чысла. За кожны дзень пратэрмiноўкi налiчваецца пеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унесены змяненнi ў пастанову ўрада, у адпаведнасцi з якой быў вызначаны парадак выстаўлення жыхарам плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугi
|
|