Сярэдняя пенсiя па ўзросту — 135 долараў
Сяргей ГРЫБ
З 1 лiстапада сярэднi памер пенсii па ўзросту ў Беларусi будзе складаць больш чым 135 долараў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва.
У прыватнасцi, заўважыла Валянцiна Каралёва, згодна з папярэднiмi разлiкамi, сярэднi памер па ўзросту будзе адпавядаць 290,6 тыс. рублёў. Адначасова мiнiмальная пенсiя складзе 134 560 рублёў, цi 62,8 долара па курсу Нацбанка, максiмальная пенсiя працуючых пенсiянераў (жанчын са стажам не менш за 40 цi мужчын са стажам не менш за 45 гадоў i iндывiдуальным каэфiцыентам 1,3 i вышэй) — 329 470 рублёў, цi 153 долары, а максiмальная пенсiя непрацуючых пенсiянераў (з такiм жа стажам i каэфiцыентам 4,0 i вышэй) — 453 890 рублёў, цi 211 долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лiстапада сярэднi памер пенсii па ўзросту ў Беларусi будзе складаць больш чым 135 долараў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк г |
|