Журавiнны ўраджайРэспублiканскае сельскагаспадарчае ўнiтарнае прадпрыемства (РСГУП) «Беларускiя журавiны» больш як 20 гадоў радуе сваiх спажыўцоў прадукцыяй. На пiнскай плантацыi журавiн вырошчваецца 8 найбольш распаўсюджаных гатункаў ягад. Журавiны паступаюць як на прылаўкi беларускiх магазiнаў, так i на рынкi Расii, Англii, Iталii, Германii, Польшчы i г.д. Уборка журавiн на прадпрыемстве ў асноўным механiзаваная. Журавiннае поле залiваюць вадой, затым камбайны падымаюць ягады на паверхню вады, работнiкi зграбаюць журавiны да канвеера, праз якi ягады трапляюць у прычэпы. А далей сарцiроўка, упакоўка i г.д. Трэба адзначыць, што каля 10 працэнтаў журавiн для прадпрыемства збiраюць людзi, якiя жадаюць падзарабiць. 600 рублёў — цана аднаго кiлаграма журавiн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскае сельскагаспадарчае ўнiтарнае прадпрыемства (РСГУП) «Беларускiя журавiны» больш як 20 гадоў радуе сваiх спажыўцоў прадукцыяй |
|