Будзем плацiць за дамафон?
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У сталiцы з пачатку наступнага года плануецца ўвесцi аплату за бягучае ўтрыманне ўваходных металiчных дзвярэй у пад’ездах. Паводле iнфармацыi галоўнага вытворчага ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкама, у шэрагу дамоў яны патрабуюць неадкладнага рамонту.
А вось з правядзеннем неабходных работ узнiкаюць пытаннi, паколькi дасюль не вызначана канкрэтная крынiца iх фiнансавання. Калi плата за ўваходныя металiчныя дзверы будзе выстаўлена ў выглядзе аднаго з радкоў у «жыроўцы», то з’явiцца магчымасць iх адрамантаваць i падтрымлiваць у належным стане. Цi зменiцца плацеж жыхароў? Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, адпаведнае пытанне зараз актыўна абмяркоўваецца, аднак нiякiх канкрэтных рашэнняў на гэты конт пакуль не прынята.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы з пачатку наступнага года плануецца ўвесцi аплату за бягучае ўтрыманне ўваходных металiчных дзвярэй у пад’ездах |
|