Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў з днём нараджэння кардынала Казiмiра Свёнтака
Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычнiка павiншаваў з днём нараджэння Кардынала Казiмiра Свёнтака, Архiепiскапа Мiтрапалiта Мiнска-Магiлёўскага на пенсii, Апостальскага Адмiнiстратара Пiнскай епархii. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў кiраўнiк прэс-службы кiраўнiка дзяржавы Павел Лёгкi.
«Ваша шматгадовая праца, непахiсная вера, жыццёвая мудрасць i аптымiзм заваявалi вялiкую павагу i прызнанне. Няхай гэта высакароднае служэнне прадаўжаецца яшчэ доўгiя гады, садзейнiчаючы ўмацаванню духоўных i маральных асноў грамадства», — гаворыцца ў вiншаваннi. Прэзiдэнт пажадаў Казiмiру Свёнтаку моцнага здароўя, мнагалецця i жыццёвых сiл.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 21 кастрычнiка павiншаваў з днём нараджэння Кардынала Казiмiра Свёнтака, Архiепiскапа Мiтрапалiта Мiнска-Магiлё |
|