На ўладкаванне мяжы — $40 млн
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Штогод каля трэцi саюзнага бюджэту выдаткоўваецца на ўладкаванне мяжы. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» памочнiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта пагранвойскаў — начальнiк упраўлення iдэалагiчнай работы Вiктар Бутранец, сёлета завяршаецца выкананне чарговай сумеснай расiйска-беларускай праграмы.
Наша краiна ў адпаведнасцi з гэтымi мерапрыемствамi займаецца абуладкаваннем польскага накiрунку знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра Дзяржкамiтэта пагранвойскаў, пачынаючы з 1996 года агульны памер капiталаўкладанняў у межах выканання саюзных праграм склаў больш чым 40 мiльёнаў долараў. Гэта дазволiла пабудаваць i здаць у эксплуатацыю звыш 40 буйных аб’ектаў пагранiчнай iнфраструктуры. Летась такiя работы былi праведзены па камендатуры «Воранава», заставах «Лоша» i «Плюсы», пасту «Першамайскае». Сёлета пачаў працаваць першы ваенны шпiталь пагранiчных войскаў на 150 ложка-месцаў. Завершыцца выкананне праграмы ўводам у дзеянне пагранкамендатуры ў Парэччы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод каля трэцi саюзнага бюджэту выдаткоўваецца на ўладкаванне мяжы. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» памочнiк старшынi Дзяржаўнага к |
|