21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якiя перспектывы беларуска-расiйскiх адносiнаў?

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Погляд

Апошнiм часам з боку расiйскiх палiтыкаў гучаць даволi рэзкiя заявы ў адносiнах да перспектыў беларуска-расiйскiх узаемаадносiнаў. Пракаментаваць сiтуацыю «Звязда» папрасiла беларускiх парламентарыяў, якiя адказалi на два пытаннi: 1) Цi можна казаць аб ахалоджваннi беларуска-расiйскiх узаемаадносiнаў? 2) Цi дамовяцца Беларусь i Расiя па асноўных праблемных пытаннях: Канстытуцыйнаму Акту, цэнах на газ?

Мiкалай ЧАРГIНЕЦ, старшыня Камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi:

1) Калi браць беларуска-расiйскiя ўзаемаадносiны ў глабальным сэнсе, то казаць аб ахалоджваннi пакуль ранавата. Аднак гэта можна казаць аб асобных пытаннях супрацоўнiцтва, у першую чаргу тых, што датычацца паставак расiйскага газу ў Беларусь. I мы назiраем, што з дапамогай праблемы паставак газу, нафты спрабуюць пагоршыць сiтуацыю i па тых накiрунках, па якiх мы маем больш паспяховыя вынiкi. Мы добра разумеем, што на ахалоджванне адносiнаў iстотна ўплываюць асобныя расiйскiя алiгархi i мiнiстры. Неабходны дадатковы час, каб дакладней разабрацца ў сiтуацыi. Думаю, лiстапад расставiць усе кропкi над «i» ў наступных пытаннях: наколькi рэальныя заявы Расii адносна рэзкага росту цэн пры пастаўках газу ў Беларусь, наколькi рэальна iнфармацыя аб дырэктыве расiйскага мiнiстра Грэфа аб iгнараваннi закупак беларускай прадукцыi расiйскiмi рэгiёнамi. Толькi пасля гэтага неабходна будзе рабiць вывады.

2) Я б не звязваў праблемы Канстытуцыйнага Акта i паставак газу. Праблема Канстытуцыйнага Акта — праблема самага высокага ўзроўню. Праблема ж газу — iнiцыятыва ўласна расiйская. Падчас пасяджэння камiсii па распрацоўцы Канстытуцыйнага Акта ў апошнi момант прадстаўнiк расiйскага боку пачаў выстаўляць новыя ўмовы па яго зместу, хоць дагэтуль нiякiх заўваг увогуле не было. Гэта выклiкала здзiўленне. Я задаў пытанне: гэта ўласная iнiцыятыва або ўказанне зверху? Аднак адказу не пачуў. Адносна газу: магчыма, газавiкi без указу зверху наўрад цi рабiлi б такiя рэзкiя крокi. Таму вельмi сумна, што ў Расii давяраюць суб’ектам гаспадарання спрабаваць вырашаць найважнейшыя палiтычныя пытаннi. Гэта вельмi небяспечна. Часам можна пагнацца за мiльёнам, а страцiць мiльярд, палiтычную сутнасць дзейнасцi краiны.

Вадзiм ПАПОЎ, старшыня Камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi:

1) Сапраўды, сродкi масавай iнфармацыi ў апошнi час гавораць аб ахалоджваннi беларуска-расiйскiх адносiнаў. Аднак, калi браць рэальны стан справы, выкананне саюзнага бюджэту, вытворчых i iншых праграм, то ўсё адбываецца ў раней запланаваных рамках. Нейкiх зрываў мы пакуль, на шчасце, не назiраем. Гэта было пацверджана i на апошнiх сумесных калегiях. Фармiруецца праект бюджэту наступнага года. Так, цяпер сумесных праграм не так шмат, як гэта хацелася б, што прызнаюць i беларускi, i расiйскi бакi. Аднак асноўная праблема тут заключаецца ў складанасцi ўзгаднення праграм, бо iснуе магчымасць павялiчыць аб’ём iх фiнансавання. Адбылося нядаўна i пасяджэнне саюзнага ўрада, i па ўсiх пытаннях было знойдзена iх прымальнае вырашэнне. Зразумела, асобна стаiць пытанне фармiравання цэн на газ, якi Расiя збiраецца пастаўляць у Беларусь у наступным годзе. Тут некалькi спазнiлася мiжнародная ацэначная камiсiя па стварэнню сумеснага газатранспартнага прадпрыемства, якая абяцала выдаць сваё заключэнне ў кастрычнiку, аднак з гэтым тэрмiнам наўрад цi справiцца. Таму тут шмат залежыць, як будзе далей iсцi гэты працэс. Безумоўна, нельга не ўлiчваць i тое, што з боку ЗША i Еўрасаюза аказваецца iстотны цiск на Беларусь i Расiю, каб саюз не прасоўваўся хуткiмi тэмпамi, бо гэта можа весцi да ўмацавання эканамiчнага стану нашых краiн. Гэта знаходзiць падтрымку i ў пэўных расiйскiх палiтыкаў, што маюць доступы да сродкаў масавай iнфармацыi, якiя i ствараюць пэўны фон на гэтым накiрунку.

2) Сумесная камiсiя па распрацоўцы Канстытуцыйнага Акта завяршыла сваю працу. Вышэйшаму Дзяржсавету прапаноўваецца разгледзець гэты дакумент. I ёсць шмат сiл, якiя жадаюць замарудзiць шлях наперад. Але гiсторыю перарабiць нiкому не ўдавалася, i пытанне iнтэграцыi прабiвае сабе шлях наперад. Iдэя стварэння сумеснай Еўропы лунала дзесяцiгоддзямi i толькi цяпер была рэалiзавана ў выглядзе Еўрапейскага саюза. Гэта робiцца не з-за таго, што нейкiм краiнам гэтага вельмi захацелася, гэта дыктавалi пытаннi эканамiчнага характару, канкурэнцыi. Двайныя стандарты ў пытаннi iнтэграцыi не прымальныя. Знойдуцца палiтыкi, якiя будуць прымаць рашэннi з далёкiмi станоўчымi для народа перспектывамi. Неабходна ставiцца адзiн да аднаго больш цярплiва, хоць часам i хочацца рэзка раскрытыкаваць. Гэта датычыцца i беларуска-расiйскiх узаемаадносiнаў. Патрэбна памятаць i iншае: тавараабарот з Расiяй у гэтым годзе ў нас павялiчыўся на 32 працэнты, i iснуюць тэндэнцыi да яго далейшага павелiчэння.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам з боку расiйскiх палiтыкаў гучаць даволi рэзкiя заявы ў адносiнах да перспектыў беларуска-расiйскiх узаемаадносiнаў. Пракаментаваць сiту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика