21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заключэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб тэхнiчных нарматыўных прававых актах

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Цiкавенкi А.Г., Фiлiпчык Р.I., Шуклiна В.З. разгледзеў на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот па пытанню аб неабходнасцi своечасовага i поўнага давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца (выдаюцца) рэспублiканскiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi, i аб тэрмiнах увядзення iх у дзеянне.

Аналiз палажэнняў Канстытуцыi i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць парадак прыняцця, апублiкавання i давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб iншым спосабам тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, паказаў наступнае.

Абвяшчэнне Рэспублiкi Беларусь у Канстытуцыi прававой дзяржавай мае на ўвазе абавязак дзяржаўных органаў i службовых асоб дзейнiчаць на падставе Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёй актаў заканадаўства, публiкаваць або даводзiць да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам нарматыўныя акты дзяржаўных органаў (артыкулы 1, 7 i iншыя артыкулы Канстытуцыi).

Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў (артыкул 34 Канстытуцыi). На гэта, у прыватнасцi, накiравана патрабаванне часткi пятай артыкула 104 Канстытуцыi, згодна з якiм законы, дэкрэты Прэзiдэнта падлягаюць неадкладнаму апублiкаванню пасля iх падпiсання i ўступаюць у сiлу праз дзесяць дзён пасля апублiкавання, калi ў iх не ўстаноўлены iншы тэрмiн.

У адпаведнасцi з артыкулам 52 Канстытуцыi кожны, хто знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, абавязаны выконваць яе Канстытуцыю i законы. Аднак для выканання гэтага канстытуцыйнага патрабавання грамадзяне павiнны мець магчымасць своечасова знаёмiцца са зместам прынятых нарматыўных прававых актаў.

У Законе Рэспублiкi Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь» (далей — Закон), Палажэннi аб афiцыйным апублiкаваннi i ўступленнi ў сiлу прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1998 г. № 22 (са змяненнямi i дапаўненнямi), Указе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiпеня 1998 г. № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь» (са змяненнямi i дапаўненнямi) вызначаны парадак афiцыйнага апублiкавання нарматыўных прававых актаў i ўступлення iх у сiлу. Прадугледжана, што нарматыўныя прававыя акты падлягаюць уключэнню ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь (далей — Нацыянальны рэестр), якi вядзе Нацыянальны цэнтр прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь (далей — НЦПI), i падлягаюць афiцыйнаму апублiкаванню ў выданнi Нацыянальнага рэестра. Электронная версiя Нацыянальнага рэестра ўяўляе сабой дакладную электронную копiю яго друкаванага выдання i размяшчаецца на Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале Рэспублiкi Беларусь адначасова з выхадам у свет адпаведнага нумара друкаванага выдання. Iдэнтычнасць зместу тэксту друкаванага выдання Нацыянальнага рэестра i яго электроннай версii забяспечваецца НЦПI.

У Законе таксама вызначаны парадак вырашэння юрыдычных калiзiй, устаранення i пераадолення прабелаў у нарматыўных прававых актах, умовы iх рэалiзацыi, прадугледжана забарона надання iм зваротнай сiлы i ўстаноўлены iншыя патрабаваннi. Нарматыўныя прававыя акты рэспублiканскiх дзяржаўных органаў маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (артыкулы 66—78 Закона).

У адпаведнасцi з унесенымi ў 2002 годзе змяненнямi сфера дзеяння Закона перастала распаўсюджвацца на тэхнiчныя нарматыўныя прававыя акты (артыкул 4 Закона). Згодна з артыкулам 1 Закона да тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, у прыватнасцi, аднесены тэхнiчныя рэгламенты, дзяржаўныя стандарты Рэспублiкi Беларусь, ветэрынарна-санiтарныя нормы i правiлы, санiтарныя нормы, правiлы i гiгiенiчныя нарматывы, нормы i правiлы пажарнай бяспекi, а таксама iншыя акты, зацверджаныя (уведзеныя ў дзеянне) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што тэхнiчныя нарматыўныя прававыя акты, якiя прымаюцца рэспублiканскiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi, таксама абавязковыя для выканання грамадзянамi i юрыдычнымi асобамi на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Яны з’яўляюцца асновай для прыняцця лакальных нарматыўных прававых актаў. У шэрагу выпадкаў за парушэннi нормаў тэхнiчных нарматыўных прававых актаў грамадзяне нясуць юрыдычную адказнасць, у тым лiку адмiнiстрацыйную i крымiнальную. Гэта акалiчнасць тым больш мае на ўвазе неабходнасць своечасовага i поўнага давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб такiх тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, змест якiх закранае iх правы i абавязкi.

Аналiз заканадаўства, якое рэгулюе прыняцце тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, сведчыць аб тым, што яны прымаюцца (выдаюцца) мiнiстэрствамi архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя, працы i сацыяльнай абароны, прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, гандлю, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання. Гэтыя акты ўстанаўлiваюць тэхнiчныя ўмовы i нормы ў пэўнай сферы дзейнасцi, накiраваны на абарону жыцця, здароўя, спадчыннасцi чалавека, iншых правоў i свабод грамадзян, правоў спажыўцоў, аховы навакольнага асяроддзя. Асаблiвасцi прыняцця тэхнiчных нарматыўных прававых актаў i iншых актаў мiнiстэрствамi працы i сацыяльнай абароны, аховы здароўя, энергетыкi i iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, якiя змяшчаюць дзяржаўныя нарматыўныя патрабаваннi аховы працы, вызначаны ў пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 лютага 2003 г. № 150 «Аб дзяржаўных нарматыўных патрабаваннях аховы працы ў Рэспублiцы Беларусь». У дадзенай пастанове Савета Мiнiстраў хоць i прадугледжана, што патрабаваннi аховы працы абавязковыя для выканання юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi пры ажыццяўленнi iмi любых вiдаў дзейнасцi, аднак парадак i ўмовы давядзення да ўсеагульнага ведама ўказаных тэхнiчных нарматыўных прававых актаў не вызначаны.

Вывучэнне практыкi апублiкавання тэхнiчных нарматыўных прававых актаў сведчыць аб тым, што звесткi аб iх прыняццi публiкуюцца ў ведамасных часопiсах, а самi акты распаўсюджваюцца арганiзацыямi, падпарадкаванымi рэспублiканскiм дзяржаўным органам, зацiкаўленым асобам на платнай аснове. У некаторых з такiх арганiзацый у гэтых мэтах створаны электронныя банкi даных тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца вышэйстаячымi мiнiстэрствамi.

Асобныя тэхнiчныя нарматыўныя прававыя акты да 2002 года былi апублiкаваны ў Нацыянальным рэестры i змяшчаюцца ў эталонным банку даных прававой iнфармацыi НЦПI.

У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 2004 г. № 781 «Аб Нацыянальным фондзе тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi» Камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (у цяперашнi час — Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi) сумесна з Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ва ўзаемадзеяннi з iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мiжнароднымi i замежнымi арганiзацыямi па тэхнiчнаму нармiраванню, стандартызацыi, метралогii створаны Нацыянальны фонд тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi (далей — Нацыянальны фонд). Iнструкцыяй, зацверджанай пастановай Камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2004 г. № 34/18, якая датычыцца дзейнасцi Нацыянальнага фонду, прадугледжаны даведачна-iнфармацыйнае абслугоўванне юрыдычных i фiзiчных асоб, а таксама свабодны доступ да даведачнай iнфармацыi Нацыянальнага фонду, што размяшчаецца на афiцыйных сайтах указаных дзяржаўных органаў.

Разам з тым Нацыянальны фонд змяшчае абмежаваны пералiк тэхнiчных нарматыўных прававых актаў (тэхнiчныя рэгламенты, дзяржаўныя стандарты i iнш.), вызначаных артыкулам 8 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб тэхнiчным нармiраваннi i стандартызацыi». Парадак прыняцця, уступлення ў сiлу i давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб iншых тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца (выдаюцца) рэспублiканскiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi, не ўстаноўлены, што не адпавядае Канстытуцыi i заканадаўчым актам Рэспублiкi Беларусь.

Улiчваючы важнасць давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2006 г. № 333 прадугледжана, што дзяржаўныя органы могуць накiроўваць у НЦПI тэхнiчныя нарматыўныя прававыя акты для ўключэння iх у Нацыянальны рэестр.

Акрамя таго, паводле наяўных даных, мiнiстэрствы па надзвычайных сiтуацыях, сельскай гаспадаркi i харчавання, дэпартамент па авiяцыi Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь накiроўваюць звесткi аб прынятых тэхнiчных нарматыўных прававых актах, а ў шэрагу выпадкаў i тэксты гэтых актаў для размяшчэння ў эталонным банку даных прававой iнфармацыi НЦПI.

У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку распаўсюджвання прававой iнфармацыi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 565 (са змяненнямi i дапаўненнямi), эталонны банк даных прававой iнфармацыi прадастаўляецца бязвыплатна Нацыянальнай, Прэзiдэнцкай бiблiятэкам, дзяржаўным органам i iншым арганiзацыям. Акрамя таго, эталонны банк даных прадастаўляецца юрыдычным асобам, iндывiдуальным прадпрымальнiкам i грамадзянам на платнай аснове.

У сiтуацыi, якая склалася, паводле меркавання Канстытуцыйнага Суда, было б мэтазгодна забяспечыць адзiны комплексны падыход да вызначэння парадку прыняцця, апублiкавання або давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб iншым спосабам тэхнiчных нарматыўных прававых актаў.

Канстытуцыйны Суд таксама лiчыць, што неабходна вызначыць парадак уступлення ў сiлу тэхнiчных нарматыўных прававых актаў з такiм разлiкам, каб у асоб, на якiх распаўсюджваецца iх дзеянне, была рэальная магчымасць азнаёмiцца са зместам гэтых актаў. Паводле меркавання Канстытуцыйнага Суда, пры прыняццi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў павiнны ўлiчвацца i iншыя патрабаваннi, прадугледжаныя ў Законе «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь». На перыяд да адпаведнага заканадаўчага рэгулявання тэхнiчныя нарматыўныя прававыя акты або звесткi аб iх прыняццi маглi б уключацца ў абавязковым парадку ў эталонны банк даных прававой iнфармацыi НЦПI. Афiцыйнае апублiкаванне тэхнiчных нарматыўных прававых актаў магло б ажыццяўляцца ў дадатку да выдання Нацыянальнага рэестра цi ў iншых сродках масавай iнфармацыi, ў якiх аператыўна размяшчалася б iнфармацыя аб прыняццi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, тэрмiнах увядзення iх у дзеянне, указвалася крынiца апублiкавання i выкладаўся кароткi змест.

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi, артыкуламi 1, 7, 36, 38, 40, 401 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны Суд

ВЫРАШЫЎ:

1. Адзначыць, што тэхнiчныя нарматыўныя прававыя акты, якiя прымаюцца (выдаюцца) рэспублiканскiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi, абавязковыя для выканання грамадзянамi i юрыдычнымi асобамi. У сiлу гэтага грамадзяне i юрыдычныя асобы да ўвядзення ў дзеянне такiх актаў павiнны мець магчымасць загадзя азнаёмiцца з iх зместам, паколькi ў некаторых выпадках парушэнне нормаў указаных актаў цягне юрыдычную адказнасць, у тым лiку адмiнiстрацыйную i крымiнальную.

2. У мэтах удасканальвання парадку давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца рэспублiканскiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi, прапанаваць Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь разгледзець пытанне аб забеспячэннi адзiнага комплекснага падыходу да вызначэння парадку прыняцця, апублiкавання або давядзення да ведама грамадзян i юрыдычных асоб iншым спосабам тэхнiчных нарматыўных прававых актаў. На перыяд да заканадаўчага ўрэгулявання гэтага пытання з мэтай забеспячэння своечасовага азнаямлення грамадзян i юрыдычных асоб са зместам тэхнiчных нарматыўных прававых актаў, якiя прымаюцца рэспублiканскiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi, вызначыць часовы парадак iх падрыхтоўкi, прыняцця, уступлення ў сiлу i давядзення да ўсеагульнага ведама.

3. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

4. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Р.А. ВАСIЛЕВIЧ

4 кастрычнiка 2006 г., г. Мiнск

№ Р-196/2006



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тэхнiчных нарматыўных прававых актах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика