Кнiгi скаргаў кантралюе падатковая iнспекцыя
Хацелася б даведацца, як трэба паступаць, калi прадавец у гандлёвым цэнтры адмаўляецца выдаць пакупнiку Кнiгу заўваг i прапаноў? I дзе можна даведацца аб юрыдычным адрасе гаспадара гандлёвага пункта, каб адправiць яму па пошце сваю пiсьмовую прэтэнзiю?
Марына Зiноўкiна, г. Мiнск Як патлумачыла нашаму карэспандэнту старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша, кантроль за вядзеннем Кнiгi заўваг i прапаноў ажыццяўляюць iнспекцыi па падатках i зборах. Можна адправiць у iнспекцыю, на тэрыторыi якой знаходзiцца гандлёвы цэнтр, сваю пiсьмовую скаргу. А iнспекцыя, у сваю чаргу, можа накласцi штрафныя санкцыi на парушальнiка. Для таго каб даведацца аб юрыдычным адрасе iндывiдуальнага прадпрымальнiка цi фiрмы, трэба звярнуцца ў адмiнiстрацыю гандлёвага цэнтра або рэчавага рынку. Як правiла, яны валодаюць iнфармацыяй аб усiх арганiзацыях i iндывiдуальных прадпрымальнiках, якiя займаюцца гандлем на iх тэрыторыi. Але калi па нейкай прычыне ў адмiнiстрацыi вы не знойдзеце патрэбную вам iнфармацыю, заўсёды можна звярнуцца ва Упраўленне рэгiстрацыi i лiцэнзавання суб’ектаў гаспадарання i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў Мiнгарвыканкама, якое знаходзiцца ў сталiцы на плошчы Свабоды, 8.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хацелася б даведацца, як трэба паступаць, калi прадавец у гандлёвым цэнтры адмаўляецца выдаць пакупнiку Кнiгу заўваг i прапаноў? |
|