21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыллёвая казка для працавiтага вяскоўца

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Сёлета ў сталiчнай вобласцi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi будзе пабудавана не менш як 1780 жылых дамоў

Яшчэ пэўны час таму кiраўнiкi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў амаль галоўнай праблемай вясковых гаспадарак лiчылi пастаянны недахоп высокаквалiфiкаваных работнiкаў i адукаваных спецыялiстаў. Зразумела, што моладзь заўсёды iмкнулася ў горад, да цывiлiзацыi, да лепшых па якасцi ўмоў жыцця. Магчыма, гэта так, але калi пабачыш, якое жыллё будуецца ў вёсках i аграгарадках Мiншчыны, то пачынаеш разумець, чаму ўсё часцей маладыя спецыялiсты аддаюць перавагу вёсцы.

ВЁСКУ «НАВЕДАЎ» ЖЫЛЛЁВЫ КАМФОРТ

Сёння ў сельскай мясцовасцi па праграме адраджэння вёскi на Мiншчыне будуюцца даволi прасторныя i прыгожыя дамы з рознакаляровай металачарапiцай. Жылыя дамы з агульнай плошчай не менш за 80—85 квадратных метраў не толькi радуюць вока сваёй прыгажосцю, але i адпавядаюць па сучаснай планiроўцы i камфортнасцi гарадскому жыллю. Асобныя тыпы дамоў маюць нават два ўваходы, прасторныя веранды, вялiкiя кухнi, абавязкова прадугледжваюць туалетныя i ванныя пакоi. Абагрэў дамоў — iндывiдуальным катлом, якi працуе на прыродным газе. Гаспадары дома ўстанаўлiваюць рэжым работы катла ў такiм рэжыме, каб у памяшканнях падтрымлiвалася пэўная тэмпература, а надалей апаратура працуе ўжо ў аўтаматычным рэжыме.

Спадарыня Святлана з вёскi Лiцвяны Уздзенскага раёна працавала ў мясцовай гаспадарцы даяркай. Калi нарадзiла другога сына, то гаспадарка адразу прадаставiла яе сям’i новы дом. Зараз, паводле слоў маладой мамы, яе старэйшы сын, якому споўнiлася 5 гадоў, просiць напоўнiць ванну цёплай вадой кожны вечар. Малы тлумачыць мацi, што мыцца штодзень ён не збiраецца, а проста яму падабаецца папляскацца ў цёплай вадзе ў той час, калi на дварэ ўжо халаднавата. «Няўжо i ў горадзе ў дзетак iснуе такая «вадзяная казка»? — пытаецца хлопчык у сваiх бацькоў.

ЖЫЛЛЁ — СПЕЦЫЯЛIСТАМ I ЛЕПШЫМ РАБОТНIКАМ

Зараз на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у сельскай мясцовасцi сталiчнага рэгiёна стаiць прыкладна 57 тысяч чалавек. Гэта каля 10 працэнтаў ад усiх чаргавiкоў па краiне. Разам з тым у Мiнскай вобласцi зараз тэмпы будаўнiцтва жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, амаль у два разы вышэйшыя, чым у iншых рэгiёнах рэспублiкi. Паводле слоў намеснiка старшынi Мiнскага аблвыканкама Анатоля Мiрчука, усяго сёлета ў цэнтральным рэгiёне краiны па праграме адраджэння вёскi прадугледжана ўвесцi ў эксплуатацыю сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi 1780 дамоў. Толькi за 9 месяцаў года было пабудавана 1265 дамоў.

У наступным годзе вобласць збiраецца застацца ў лiдарах па будаўнiцтву жылля ў вёсцы, бо кiраўнiк дзяржавы патрабуе ад кожнага сельскагаспадарчага прадпрыемства штогод будаваць не менш як 5 дамоў. Гэта патрабаванне на тэрыторыi Мiншчыны выконваецца. Так, летась сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi вобласцi было здадзена ў эксплуатацыю 1833 дамы. I зараз у рэгiёне ў вёсках будуецца большая колькасць дамоў, чым гэта прадугледжана па праграме адраджэння вёскi.

Тэхналогiя будаўнiцтва жылля ў вёсцы штогод удасканальваецца. Зараз дамы будуюцца з сiлiкатных блокаў даволi хутка. Зiмой такое жыллё паспяхова захоўвае цяпло i скаргаў ад жыхароў у адрас будаўнiкоў зараз практычна не паступае. Сёлета ў вобласцi будуюцца каля 100 дамоў з клеенага бруса.

АГРАГАРАДКI ПЛЮС СУЧАСНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ

Паводле iнфармацыi старшынi Мiнскага райвыканкама Мiхаiла Глiнскага, згодна з праграмай адраджэння вёскi, за 5 гадоў неабходна ўладкаваць i прывесцi да ўзроўню аграгарадкоў 28 буйных населеных пунктаў Мiнскага раёна. Летась у раёне быў арганiзаваны ўвод у эксплуатацыю першага аграгарадка ў Сенiцы, дзе зараз выконваюцца ўсе сацыяльныя стандарты. Сёлета па праграме ў структуру аграгарадкоў павiнны залiчыць яшчэ два населеныя пункты — вёску Крупiца ААТ «Рапс» i вёску Лугавая Слабада саўгаса «Волма».

Разам з тым вопыт мiнулых гадоў паказвае, што прывесцi паказчыкi сацыяльных стандартаў у вёсках да ўзроўню аграгарадкоў на працягу толькi аднаго года вельмi цяжка. «Таму зараз мы пачынаем падрыхтоўку населенага пункта да ўводу яго ў ранг аграгарадка яшчэ за год да запланаванага старту», — тлумачыць Мiхаiл Глiнскi. У гэтым аспекце наладжана работа на агракамбiнаце «Ждановiчы», дзе зараз пры падтрымцы аблвыканкама i ўрада краiны вядзецца будаўнiцтва сучаснага цяплiчнага камбiната з першай чаргой уводу плошчай 7 гектараў.

У Мiнскiм раёне зараз узводзяцца i сацыяльныя аб’екты. Так, у вёсцы Азярцо будуецца школа на 360 месцаў. Тэрмiн завяршэння яе будаўнiцтва па праекту вызначаны толькi ў маi, але кiраўнiцтва раёна разлiчвае пабудаваць школу максiмум у першыя месяцы наступнага года. Скарачэнне тэрмiнаў будаўнiцтва прынясе мясцоваму бюджэту даволi важкi эканамiчны эфект.

Даволi эфектна рэалiзуецца ў раёне праграма будаўнiцтва жылля для работнiкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — на 1 кастрычнiка пабудавана 73 дамы. Усяго ў Мiнскiм раёне за 9 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 224 тысячы квадратных метраў жылля (план на год складае 228 тысяч «квадратаў»). Па вынiках года кiраўнiцтва Мiнскага раёна плануе паставiць новы рэкорд у гэтым напрамку i пабудаваць не менш як 250 тысяч квадратных метраў жылля.

НОВЫ ЎРАДЖАЙ ТАМАТАЎ — ДА ЖАНОЧАГА СВЯТА

Будаўнiцтва новага цяплiчнага комплексу агракамбiната «Ждановiчы» ў вёсцы Багатырова Мiнскага раёна пачалося сёлета ў студзенi. Намеснiк дырэктара генпадрадчыка аб’екта — адкрытага акцыянернага таварыства «Салiгорскпрамбуд» Анатоль Кунцэвiч удакладнiў, што кошт усяго будаўнiцтва комплексу склаў 45 мiльярдаў рублёў. Зараз з улiкам абсталявання асвоена каля 75 працэнтаў гэтай сумы. У будаўнiцтве цяплiчнага комплексу задзейнiчана 10 прадпрыемстваў, штодзень на пляцоўках працуе больш за 430 чалавек. Летам на аб’екце спецыялiсты працавалi ў дзве змены, таму ўвод комплексу запланаваны ў значна ранейшыя тэрмiны. Справа ў тым, што па даручэнню губернатара Мiнскай вобласцi будаўнiкi прынялi павышаныя абавязацельствы i збiраюцца дабудаваць комплекс у апошнiя месяцы сёлета. У новым комплексе на 6 гектарах будуць вырошчвацца памiдоры, астатняя плошча разлiчана на расаднае аддзяленне i iншыя вытворчыя аб’екты. У новым цяплiчным комплексе памiдоры будуць вырошчвацца па сучаснай галандскай тэхналогii, якая дазваляе атрымлiваць з аднаго квадратнага метра да 70 кiлаграмаў у сезон. Эксперты агракамбiната спадзяюцца, што першы ўраджай на новых плошчах цяплiчнага комплексу можна будзе атрымаць ужо ў сакавiку наступнага года.

Мiнск—Мiнскi раён—Уздзенскi раён—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў сталiчнай вобласцi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi будзе пабудавана не менш як 1780 жылых дамоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика