Песнi па «Мясцоваму часу»
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Запрашальнiк Сёння ў Полацку адкрываецца 16-ы рэспублiканскi музычны фестываль «Рок-кола 2006», прысвечаны 20-годдзю легенды беларускага рока — полацкага гурта «Мясцовы час».Абавязковай умовай для маладых беларускiх калектываў, якiя жадалi ўзяць удзел у фэсце, была наяўнасць у конкурсным рэпертуары кавер-версii адной з песень «Мясцовага часу». Жадаючых пераспяваць легенду, дарэчы, набралася больш за 80 — але журы дапусцiла да конкурснай праграмы толькi 25 удзельнiкаў. Акрамя таго, некалькi знакамiтых гуртоў заяўлены на «Рок-кола» ў якасцi гасцей, а хэдлайнеры фэсту — не хто-небудзь, а знакамiты расiйскi рок-гурт «Алiса»! Калi стала вядома, што Канстанцiн Кiнчаў згодны выступiць у Полацку, нават быў крыху зрушаны тэрмiн правядзення фестывалю, каб расiйскi гурт паспеў дабрацца да нас. Фестываль пройдзе на самай вялiкай пляцоўцы горада — у культурна-спартыўным комлпексе ААТ «Полацк-Шкловалакно». На працягу двух конкурсных дзён ацэньваць выступленнi маладых музыкантаў будзе кампетэнтнае журы, у складзе якога — прадзюсар «Рок-каранацыi» Юрый Цыбiн, знакамiтыя рок-паненкi Руся (гурт «Indiga») i Каця Пытлева («Клёндайк»), а таксама прэс-аташэ гурта «ДДТ» Алена Вiслякова, лiдар гурта «Крама» Iгар Варашкевiч ды iншыя знакавыя асобы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Полацку адкрываецца 16-ы рэспублiканскi музычны фестываль «Рок-кола 2006», прысвечаны 20-годдзю легенды беларускага рока — полацкага гурта «Мя
|
|