21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Музыканты. Тут

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

«Беларуская музычная восень» сёлета будзе небывалая па працягласцi: з сярэдзiны кастрычнiка да канца лiстапада можна не думаць, як правесцi вольны вечар. Фестываль акадэмiчнай (значыць лепшай) музыкi сам па сабе — узор доўгажыхарства па музычных мерках. Сёлета яму 33 гады. Па чалавечых мерках — гэта той самы ўзрост, калi трэба даказаць сваё служэнне людзям. Беларуская дзяржаўная фiлармонiя гэта iмкнецца зрабiць з iмпэтам, якi памножаны ў некалькi разоў: каб адыграцца (цi адыграць?) па поўнай праграме за час рамонту будынка. Фiлармонiя вярнулася з музыкай i спадзяецца, што паступова вяртацца будзе i слухач, якi любiў гэтую музыку.

Вяртацца — добрая прыкмета. Асаблiва калi вяртаюцца да звыклага супрацоўнiцтва сябры фiлармонii. Радуе мастацкага кiраўнiка Юрыя Гiльдзюка працяг сяброўства з музыкантамi сусветнага ўзроўню. Тут усе банальныя прыкметы ўбок. Напрыклад, Гiдон Крэмер, скрыпач, кiраўнiк аркестра «Камерата-Балтыка» аднойчы падчас выступлення ў Мiнску забыў свой смычок. Успомнiў пра гэта тады, калi быў у цягнiку. Яго даўнi сябра (вучылiся на адным курсе) Юрый Гiльдзюк, не, каб сказаць штосьцi накшталт: «Пакiнуў, каб вярнуцца...» Ён асабiста спынiў цягнiк стоп-кранам, каб паспець вярнуць смычок славутаму музыканту. Але ён-такi прыедзе.

Магчымасць паслухаць у Мiнску калектыў «Камерата-Балтыка» з Гiдонам Крэмерам будзе 23 кастрычнiка — у рамках Мiжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Гэты майстра музыкi для нашай фiлармонii — таксама сябра. Канцэрты пад маркай яго фестывалю арганiзаваны сёлета ў супрацоўнiцтве з антрэпрызай.

Музычнае жыццё ў Беларусi ажыўляе супрацоўнiцтва i з Цэнтрам фестываляў, якi арганiзаваў Год культуры Расii ў Беларусi. Некаторыя музыканты, ведаючы, што пасля рамонту ў беларускай фiлармонii з’явiўся новы раяль, самi хочуць прыехаць сюды. Напрыклад, «Маскоўскае трыо», якое прыме ўдзел у «Беларускай музычнай восенi».

У супрацоўнiцтве з пасольствам Францыi рыхтуецца канцэрт камернай музыкi студэнтаў Парыжскай кансерваторыi, якiя будуць iграць на аўтэнтычных iнструментах. Прыедуць госцi са Швейцарыi, Германii. Сяброў з Лiтвы будзе шмат: увесь камерны аркестр «Камерата-Клайпеда».

Любiць гасцей — лёгка. Любiць сваiх — важна. Колькi музыкантаў прайшло праз фiлармонiю за 69 гадоў яе iснавання... «Дзе яны?» — задаўся патаннем дырэктар Аляксандр Гарбар. I вырашыў, што сучасны iнтэр’ер вельмi ўпрыгожаць партрэты ветэранаў музычнай працы. Якое ж будучае без мiнулага? Тым больш што асноўную працу на канцэртах, якiя арганiзоўвае Белдзяржфiлармонiя, выконваюць музыканты, якiя выраслi тут.

«Тутэйшы» Уладзiмiр Байдаў, кiраўнiк ансамбля «Класiк-авангард», iх вельмi паважае. I з задавальненнем бярэ да выканання беларускую музыку. Кампазiтар Вiктар Капыцька ў юбiлейным канцэрце на фестывалi «Беларуская музычная восень» вырашыў прадставiць дзве новыя кантаты. «Беларуская капэла» i Вiктар Скорабагатаў свае адметныя даты адзначаюць у «Старажытным сёння», пра якое клапоцяцца не адзiн год.

Восенню беларускiя кампазiтары могуць узняцца духам: iх творы гучаць. Сiмфонiя №4 кампазiтара Кiма Цесакова «Курапаты» створана ў 1990 годзе. Будзе магчымасць пачуць новы аркестровы твор «Плач Iерэмii» Вячаслава Кузняцова. Але каб слухач зразумеў, што значыць прафесiйная беларуская музыка, яна павiнна гучаць не толькi ў канцэртных залах. Яна павiнна быць у запiсах, якiя можна набыць. Дзеля гэтага ёсць спадзяванне, што ўжо да наступнага, юбiлейнага сезона, у фiлармонii з’явiцца свая студыя гуказапiсу. Вядуцца перамовы, каб паставiць плазменны экран на плошчы ля фiлармонii. Напрыклад, у зале аншлаг, не мог чалавек патрапiць на канцэрт Крэмера — тут жа, побач можа далучыцца да мастацтва.

Далучацца да яго перыядычна змогуць слухачы, якiя набудуць фiларманiчныя абанементы. Вярнуцца да такой формы працы вымусiў якраз рамонт, з-за якога пэўная частка адданай публiкi страчаная.

— Не адно пакаленне аматараў музыкi вырасла ў краiне на фестывалях «Беларускай музычнай восенi», — гаворыць Юрый Гiльдзюк. — Некалi ён узнiк паводле саюзнага плана. Але здолеў стаць традыцыяй, галоўным культурным мерапрыемствам года, якое падтрымлiвала прафесiйную музыку i выдатных музыкантаў. Пры гэтым ён не быў кансерватыўным — канцэрты праходзiлi па ўсёй рэспублiцы. Калектывы фiлармонii i сёння ездзяць з гастролямi па нашай краiне. Рэспублiканскi гастрольны план, якi мы прапанавалi да разгляду, умясцiўся на ... 130 аркушах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларуская музычная восень» сёлета будзе небывалая па працягласцi: з сярэдзiны кастрычнiка да канца лiстапада можна не думаць, як правесцi вольны веч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика