У аварыю трапiлi тры аўто
Iгар ГРЫШЫН
У суботу вечарам на аўтадарозе Мiнск—Мiкашэвiчы паблiзу пасёлка Самахвалавiчы зафiксавана буйное дарожна-транспартнае здарэнне, у якiм загiнулi трое чалавек, а яшчэ трое атрымалi траўмы.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Мiнаблвыканкама, каля паловы дзевятай вечара жыхарка Мiнска, кiруючы аўтамабiлем «Фольксваген-Гольф», выехала на паласу сустрэчнага руху i сутыкнулася з «Пежо», за рулём якога знаходзiўся таксама жыхар сталiцы. Вадзiцель машыны МАЗ, якая рухалася за «Пежо», таксама не змог пазбегнуць сутыкнення з легкавушкамi. У вынiку ДТЗ трое чалавек, што ехалi ў «Фольксвагене-Гольф», загiнулi, а вадзiцель «Пежо» i двое пасажыраў, вучнi 8 i 9 класаў адной са сталiчных школ, атрымалi цялесныя пашкоджаннi i былi змешчаны ў 9-ю гарадскую клiнiчную бальнiцу Мiнска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу вечарам на аўтадарозе Мiнск—Мiкашэвiчы паблiзу пасёлка Самахвалавiчы зафiксавана буйное дарожна-транспартнае здарэнне
|
|