«Белы кiтаец» страшнейшы за «белую смерць»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Да 8 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны двое збытчыкаў моцнадзеючага наркотыку трыметылфенталiн, якi аматары кайфу называюць «белы кiтаец».
Паводле звестак прэс-службы УКДБ па Мiнску i сталiчнай вобласцi, адзiн з затрыманых наркадылераў сам ужываў трыметылфенталiн i распаўсюджваў яго сярод знаёмых наркаманаў. Варта адзначыць, што «белы кiтаец» упершыню з’явiўся ў Беларусi напрыканцы мiнулага года. Гэта вельмi небяспечны наркотык. Ён на некалькi парадкаў мацнейшы за «белую смерць» — гераiн. Верагоднасць загiнуць ад перадазiроўкi трыметылфенталiна надзвычай вялiкая. Лятальны зыход можа выклiкаць пылiнка вагой ад 0,5 да 1 мiлiграма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 8 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны двое збытчыкаў моцнадзеючага наркотыку трыметылфенталiн, якi аматары кайфу называюць «бел
|
|