Таксафоны звоняць... бясплатна
Надзея НIКАЛАЕВА
Новую паслугу — «Зручны званок з таксафона» за кошт выклiкаемага абанента — укаранiла паўсюдна па краiне рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам».
Калi ў вас пад рукой няма таксафоннай карткi i мабiльнага тэлефона, а трэба тэрмiнова патэлефанаваць, зрабiць гэта можна пры дапамозе звычайнага гарадскога таксафона. Для гэтага неабходна толькi набраць з таксафона код «8-11» для сувязі з аператарам «Белтэлекама». Далей трэба паведамiць аператару тэлефонны нумар абанента, з якiм вы жадаеце паразмаўляць. Аператар звязваецца з iм i папярэджвае яго аб паступленнi званка з таксафона. Калi выклiкаемы абанент дае згоду на аплату размовы, аператар ажыццяўляе спалучэнне. Тэлефанаваць бясплатна можна з усiх таксафонаў тыпу «Агат» (з вадкакрышталiчным экранам) i толькi на нумар фiксаванага, а не сотавага абанента ў межах Рэспублiкi Беларусь. Званкi за мяжу такiм чынам выключаюцца. Кошт адной хвiлiны размовы складае 150 рублёў. А сiстэма разлiкаў надзвычай простая: выклiкаемы абанент напрыканцы месяца атрымлiвае кошт за паслугi сувязi, у якi ўключаецца i кошт размовы, якая была заказана з гарадскога таксафона.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую паслугу — «Зручны званок з таксафона» за кошт выклiкаемага абанента — укаранiла паўсюдна па краiне рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «Белт |
|