Сацыяльныя службы ўзялi на ўлiк 1,4 мiльёна беларусаў
Сяргей ГРЫБ
У цэлым па краiне на ўлiку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва знаходзiцца звыш 1,4 млн чалавек — аб гэтым паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Надзея Басюк.
Цяперашняя база даных цэнтраў налiчвае 148 тыс. пенсiянераў, якiя не маюць сям’i i дзяцей, 503,4 тыс. пажылых грамадзян, што пражываюць асобна ад сваякоў, 171,9 тыс. шматдзетных i няпоўных сем’яў, 23,7 тыс. сем’яў, якiя выхоўваюць дзiця-iнвалiда, 10,6 тыс. былых выхаванцаў дамоў-iнтэрнатаў, а таксама 6,7 тыс. асоб, якiя вярнулiся з месцаў пазбаўлення волi. Усе яны, адзначаюць у мiнiстэрстве, з’яўляюцца патэнцыяльнымi прэтэндэнтамi на дзяржаўную падтрымку. Да прыкладу, падчас абследавання ўмоў пражывання адзiнокiх пажылых грамадзян высветлiлася, што больш чым палова з iх маюць патрэбу ў той цi iншай дапамозе. Пры гэтым, зазначыла Надзея Басюк, з пачатку года ўдалося выканаць амаль 90 працэнтаў ад агульнай колькасцi заявак гэтай катэгорыi грамадзян.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэлым па краiне на ўлiку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва знаходзiцца звыш 1,4 млн чалавек |
|