Пенсii выплацяць у тэрмiн. А перад святамi — нават раней
Сяргей ГРЫБ
У сувязi з павелiчэннем памераў працоўных пенсiй з 1 лiстапада дадатковыя штомесячныя выдаткi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва на iх выплату павялiчацца на 70 мiльярдаў, а агульная сума сродкаў, патрэбная на гэтыя мэты ў цэлым за год, наблiзiцца да адзнакi 7 трыльёнаў рублёў.
Разам з тым паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiны Каралёвай, разлiкi з пенсiянерамi застануцца ў ранейшых графiках. I больш за тое, калi ў лiстападзе тэрмiн выплат прыпадзе на святы, атрымаць свае грошы можна будзе раней — у папярэднi працоўны дзень. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, будучае павышэнне пенсiй дазволiць прывесцi ў адпаведнасць тэмпы iх росту з тэмпамi росту зарплаты. З 1 лiстапада карэкцiроўка фактычнага заробку пенсiянераў i пераразлiк працоўных пенсiй будзе зроблены зыходзячы з сярэдняй зарплаты работнiкаў за трэцi квартал, калi яна склала 614,4 тыс. рублёў. Такiм чынам, у сярэднiм працоўныя пенсii павялiчацца на 11,3 працэнта цi крыху больш чым на 30 тысяч. У прыватнасцi, з наступнага месяца сярэдняя пенсiя па ўзросту ў краiне будзе 290 600 рублёў. Хоць, заўважыла Валянцiна Каралёва, паколькi пенсii залежаць ад працягласцi стажу i iндывiдуальнага каэфiцыента кожнага чалавека, у канкрэтных выпадках гэта лiчба павiнна адрознiвацца як у меншы, так i ў большы бок. Да прыкладу, калi мiнiмальная працоўная пенсiя ў лiстападзе складзе каля 135 тысяч, то максiмальная пенсiя працуючых пенсiянераў 329 470, а максiмальная пенсiя непрацуючых — 453 890 рублёў. Дарэчы, нагадала Валянцiна Каралёва, папярэднiя пераразлiкi працоўных пенсiй у Беларусi рабiлiся з 1 студзеня i 1 мая. У вынiку гэтага з пачатку года сярэднi паказчык iх павышэння склаў 17,8 працэнта. А рост рэальных, з улiкам змянення цэн на тавары i паслугi, пенсiй — 14,2 працэнта. Пры гэтым рашэнне аб чарговым павелiчэннi выплат з лiстапада прынята не выпадкова. Як заўважаюць у мiнiстэрстве, яно прымеркавана да пачатку чарговага ацяпляльнага сезона.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з павелiчэннем памераў працоўных пенсiй з 1 лiстапада дадатковыя штомесячныя выдаткi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва на iх выплату павя |
|