Беларусь працуе на ўмацаванне мiру i фармiраванне справядлiвай сусветнай супольнасцi
Беларусь — адкрытая краiна, якая праводзiць шматвектарную, паслядоўную i ўзважаную знешнюю палiтыку, не прэтэндуючы на лiдзiруючую ролю. Аб гэтым заявiў 24 кастрычнiка прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў. Урачыстая цырымонiя адбылася ў Палацы Рэспублiкi.
«Мы проста працуем сумленна i старанна на карысць свайго народа, для ўмацавання мiру i фармiравання справядлiвай сусветнай супольнасцi, у якой будзе камфортна жыць усiм. I ў гэтым сэнсе для Беларусi няма другарадных партнёраў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У гэты дзень кiраўнiку беларускай дзяржавы свае даверчыя граматы ўручылi кiраўнiкi дыпламатычных мiсiй Народнай Рэспублiкi Бангладэш, Рэспублiкi Гана, Рэспублiкi Малi, Рэспублiкi Мальта, Манголii, Рэспублiкi Панама, Злучаных Штатаў Амерыкi. За выключэннем пасла ЗША, дыпламаты будуць прадстаўляць iнтарэсы сваiх краiн у Расii i Беларусi па сумяшчальнiцтву. Адзначыўшы, што ў сучасным глабальным свеце адлегласць не з’яўляецца перашкодай для развiцця супрацоўнiцтва дзяржаў розных кантынентаў, прэзiдэнт пацвердзiў, што Беларусь «гатова да ўзаемадзеяння з тымi, хто iдзе да нас з добрымi намерамi i канструктыўнымi прапановамi». Беларусь, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, выступае за развiццё ўзаемавыгадных адносiнаў з Мальтай, i мы вiталi б пашырэнне гандлёва-эканамiчных сувязяў i супрацоўнiцтва па ўсiх напрамках. Як падкрэслiў прэзiдэнт, Рэспублiка Беларусь зацiкаўлена ў адкрытым i канструктыўным дыялогу са Злучанымi Штатамi Амерыкi на ўмовах раўнапраўя, узаемнай павагi i ўлiку iнтарэсаў. «Розныя погляды па шэрагу праблем не павiнны перашкаджаць нарошчванню сумесных намаганняў там, дзе нашы падыходы супадаюць. Я спадзяюся, што дзейнасць новага пасла Злучаных Штатаў, якая, дарэчы, вельмi добра ведае Беларусь, з улiкам накопленага ёю вопыту ў нашай краiне, будзе накiравана на пашырэнне ўзаемавыгадных i паважлiвых адносiнаў памiж нашымi дзяржавамi», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да панамскага дыпламата, прэзiдэнт адзначыў, што Беларусь разглядае акрэдытацыю першага з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносiнаў пасла Рэспублiкi Панама як сведчанне гатоўнасцi панамскага боку да актывiзацыi адносiнаў з нашай дзяржавай. Беларусь гатова да актывiзацыi гандлёва-эканамiчных адносiнаў з Ганай i з Рэспублiкай Малi. Кiраўнiк дзяржавы назваў адносiны Беларусi з Манголiяй i Бангладэш «традыцыйна дружалюбнымi i канструктыўнымi». Звяртаючыся да паслоў, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што iх дыпламатычная дзейнасць прынясе народам нашых краiн рэальна адчувальную карысць, будзе iмпульсам да развiцця двухбаковых адносiнаў, стане ўкладам у будаўнiцтва справядлiвага i бяспечнага свету. «У асобе Беларусi вы заўсёды будзеце мець надзейнага, прадказальнага i адказнага партнёра», — дадаў беларускi лiдар. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь — адкрытая краiна, якая праводзiць шматвектарную, паслядоўную i ўзважаную знешнюю палiтыку, не прэтэндуючы на лiдзiруючую ролю. Аб гэтым заяв |
|