Беларусь—Латвiя: працяг дыялога
Леанiд ТУГАРЫН
У Мiнску адкрыўся другi беларуска-латвiйскi фiнансава-iнвестыцыйны форум. Першы прайшоў у лiстападзе мiнулага года ў вядомым балтыйскiм курорце Юрмала.
Для ўдзелу ў другiм форуме прыбыла дэлегацыя на чале з дзяржаўным сакратаром мiнiстэрства эканомiкi Латвii Каспарсам Герхардсам. У складзе дэлегацыi — прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання i дзелавых колаў. Яны возьмуць удзел у тэматычных «круглых» сталах аб перспектывах i накiрунках супрацоўнiцтва ў банкаўска-фiнансавым сектары, у сферы транзiту i лагiстыкi, пошуку аптымальнага выхаду беларускiх вытворцаў да Балтыйскага мора i г.д. Форум зацiкавiў з абодвух бакоў шматлiкiх прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў i ведамстваў, галiновых канцэрнаў, банкаў, вядучых прамысловых прадпрыемстваў, кiраўнiкоў Свабодных эканамiчных зон, акрэдытаваных у Мiнску дыпламатаў, мiжнародных арганiзацый, СМI. 26—27 кастрычнiка ў Мiнску таксама пройдзе пасяджэнне беларуска-латвiйскай камiсii па эканамiчнаму i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву. Па вынiках за студзень—жнiвень Латвiя займае 11-е месца сярод асноўных гандлёвых партнёраў Беларусi па-за межамi СНД, 8-е месца па аб’ёму экспарту. Наменклатура ўзаемнага гандлю ўключае больш за 400 таварных пазiцый. Гандлёвы абарот памiж краiнамi вырас за гэты час на 16,9 працэнта i склаў 301,7 млн долараў ЗША, а беларускi экспарт павялiчыўся на 15,2 працэнта i дасягнуў 234,4 млн долараў ЗША. У нашай краiне сёння створана 176 арганiзацый з удзелам латвiйскага капiталу, з iх 81 сумеснае прадпрыемства i 95 замежных прадпрыемстваў. У Латвii працуюць 280 кампанiй з удзелам беларускага капiталу. На працягу апошнiх гадоў назiраецца ўстойлiвая дынамiка росту латвiйскiх iнвестыцый у эканомiку Беларусi. Толькi летась iх аб’ём склаў 129,3 млн долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску адкрыўся другi беларуска-латвiйскi фiнансава-iнвестыцыйны форум. Першы прайшоў у лiстападзе мiнулага года ў вядомым балтыйскiм курорце Юрмала |
|