Хроніка апошніх падзей
У Будапешце дэманстранты выкарысталi супраць палiцыi музейныя Т-34
Святочныя мерапрыемствы з нагоды 50-годдзя з дня пачатку венгерскага паўстання 1956 года вылiлiся ў цэнтры Будапешта ў адкрытае процiстаянне манiфестантаў з венгерскiмi сiламi бяспекi. Манiфестанты выкарысталi супраць палiцыi музейныя танкi Т-34. Траўмы i раненнi атрымалi каля ста чалавек. Для разгону дэманстрантаў палiцыя выкарыстала гумавыя кулi, слёзатачывы газ i вадзяную пушку. Удзельнiкi антыўрадавага мiтынгу, якiя патрабавалi адстаўкi прэм’ера i ўрада, закiдвалi супрацоўнiкаў праваахоўных органаў каменнем, «кактэлямi Молатава», дымавымi шашкамi i металiчнай арматурай. САМЫЯ ПIТУШЧЫЯ ЖАНЧЫНЫ — У IРЛАНДЫI Самымi пiтушчымi жанчынамi ў свеце аказалiся iрландкi. Да такой высновы прыйшлi даследчыкi з пяцi ўнiверсiтэтаў свету, якiя вывучалi алкагольныя густы жыхарак 21 краiны свету ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Да катэгорыi моцна пiтушчых даследчыкi адносiлi тых жанчын, якiя на працягу двух тыдняў хоць бы адзiн раз выпiваюць за адзiн прыём чатыры i больш порцый алкаголю. Зыходзячы з гэтага крытэрыю, 57 працэнтаў жыхарак Iрландыi, на думку вучоных, злоўжываюць алкаголем. На другiм месцы знаходзяцца англiчанкi, 33 працэнты якiх за адзiн раз выпiваюць таксама многа алкагольных напояў. Далей па ўбываючай, пачынаючы з 5 працэнтаў, iдуць нямецкiя, грэчаскiя, iтальянскiя, румынскiя жанчыны, а таксама жыхаркi Паўднёвай Афрыкi. Таксама даследчыкi высветлiлi, што сярод аматараў выпiць часцей за ўсё сустракаюцца дзяўчаты з добрых сем’яў, якiя жывуць асобна ад бацькоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Будапешце дэманстранты выкарысталi супраць палiцыi музейныя Т-34 |
|