Уратаванне Лiзы
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Дзяўчынцы з Гомеля, Лiзе Камлянок, пяць гадкоў, i яна цяжка хварэе з трохмесячнага ўзросту, перанёсшы вiрусны энцэфалiт. Яна не можа хадзiць, сядзець, размаўляць, дрэнна бачыць. Тым не менш апошнiм часам у бацькоў з’явiлася надзея на лепшае: у нашых установах аховы здароўя Лiза прайшла адпаведнае лячэнне. I зараз урачы рэкамендуюць медыцынскае абследаванне за мяжой.
Бацькі звяртаюцца да грамадскасцi з просьбай аб дапамозе. Дарэчы, кiраўнiк адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна Гомеля Iван Барадзiнчык на нарадзе прадпрымальнiкаў звярнуўся да iх з такой жа просьбай i знайшоў паразуменне прысутных. Разлiковы рахунак: 3819800000020 у галаўным фiлiяле па Гомельскай вобласцi ААТ «Белiнвестбанк», код 768, УНП 400078280, прызначэнне плацяжу — дабрачынная дапамога на рахунак 313 400 0000 013 для лячэння Камлянок Лiзаветы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчынцы з Гомеля, Лiзе Камлянок, пяць гадкоў, i яна цяжка хварэе з трохмесячнага ўзросту, перанёсшы вiрусны энцэфалiт. Яна не можа хадзiць, сядзець, |
|