21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе нараджаецца ўрач наступнага дня?

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбiлей

Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi — унiкальны вучэбна-педагагiчны i навуковы цэнтр, якi рэалiзуе сiстэму бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi ўрачоў, выкладчыкаў медыцынскiх ВНУ i вучоных — адзначае сёлета 75-гадовы юбiлей. БелМАПА — лiдар сярод устаноў адукацыi медыцынскага профiлю ў галiне навуковых распрацовак для практычнай аховы здароўя, рэалiзацыi праграм навукова-тэхнiчнага развiцця i Фонду фундаментальных даследаванняў. Супрацоўнiкi акадэмii штогод афармляюць 20 патэнтаў i звыш 50 заяў на вынаходнiцтвы. БелМАПА — гэта два акадэмiкі, тры члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, 5 заслужаных дзеячаў навукi, 42 прафесары, 65 дактароў навук, 102 дацэнты i 182 кандыдаты навук; гэта пяць факультэтаў — тэрапеўтычны, хiрургiчны, педыятрычны, стаматалагiчны, грамадскага здароўя i аховы здароўя; звыш 18 тысяч урачоў i звыш 10 тысяч спецыялiстаў з сярэдняй медыцынскай i фармацэўтычнай адукацыяй. Пра базавыя i перспектыўныя накiрункi развiцця «трэцяга дома» ўсiх медыкаў расказвае прарэктар БелМАПА па вучэбнай рабоце Таццяна КАЛIНIНА.

— Паслядыпломную, дадатковую, як вядома, да вышэйшай, адукацыю неабходна разглядаць у двух накiрунках: павышэння квалiфiкацыi кiраўнiкоў, урачоў па ўсiх спецыяльнасцях, сярэдняга медперсаналу, правiзараў i перападрыхтоўкi па любой медыцынскай спецыяльнасцi. Вылучаюць увогуле тры ступенi ўласна перападрыхтоўкi. Падчас першай, адразу пасля заканчэння медыцынскай ВНУ, выпускнiк праходзiць гадавую стажыроўку, пасля якой набывае квалiфiкацыю паводле адной з 14 спецыяльнасцяў — хiрургii, тэрапii, псiхiятрыi, гiгiены i г.д. Другая ступень падрыхтоўкi — гэта калi, скажам, урач-тэрапеўт па накiрунку цi па ўласнаму жаданню за 4 месяцы атрымлiвае новую спецыяльнасць, напрыклад, неўролага. Пасля трэцяй, можна сказаць, элiтнай ступенi 2-гадовай падрыхтоўкi ў клiнiчнай ардынатуры ўрач можа стаць высокаквалiфiкаваным спецыялiстам па вузкiх спецыяльнасцях кардыяхiрургii, эндакрыналогii, нейрахiрургii i г.д.

— Акадэмiя ажыццяўляе падрыхтоўку па ўсiх патрэбных медыцынскiх спецыяльнасцях, аднак цi ёсць сярод iх надзвычай запатрабаваныя зараз спецыялiсты i, так бы мовiць, залiшнiя?

— Адразу заўважу, што ўрачоў вузкiх спецыяльнасцяў нехапае, прычым нават у сталiцы. Што ж датычыцца новых накiрункаў перападрыхтоўкi, то сёлета ўпершыню мы набралi 13 хiрургаў для падрыхтоўкi ў клiнiчнай ардынатуры па спецыяльнасцi «кардыяхiрургiя», каб забяспечыць гэтымi спецыялiстамi ўсе абласныя цэнтры. Новы перспектыўны накiрунак — падрыхтоўка на базе клiнiчнага касметалагiчнага цэнтра ўрачоў-касметолагаў, якiх да нядаўняга часу мы рыхтавалi ў Маскве. Мы адкрылi курс «Упраўленне аховай здароўя», дзе на працягу двух гадоў кiраўнiкi арганiзацый аховы здароўя рознага ўзроўню завочна знаёмяцца з пытаннямi арганiзацыi меддапамогi, дэмаграфiчнай бяспекi, эканомiкi i планавання, псiхалогii, канфлiкталогii, з замежнай мовай, iнфарматыкай... Для таго каб закрыць патрэбы ў спецыялiстах ультрагукавой дыягностыкi, адкрылi асобную кафедру. Запатрабаваныя зараз i анестэзiёлагi-рэанiматолагi, i анколагi, прычым адносна апошнiх мы разумеем, наколькi важна павышаць анкалагiчную насцярожанасць урачоў-тэрапеўтаў, якiя павiнны выявiць захворванне на ранняй стадыi...

— Цi маюць нашы ўрачы магчымасць стажыравацца за межамi краiны?

— Акадэмiя актыўна падтрымлiвае i развiвае рознабаковыя кантакты з медыцынскiмi ВНУ блiзкага i далёкага замежжа. У нас заключаны двухбаковыя дамоўленасцi аб супрацоўнiцтве з Расiйскай, Санкт-Пецярбургскай, Кiеўскай медыцынскiмi акадэмiямi паслядыпломнай адукацыi, Беластоцкай медыцынскай акадэмiяй у Польшчы, унiверсiтэтам Хiрасiмы, навукова-даследчым iнстытутам радыяцыйнай бiялогii i медыцыны ў Японii, унiверсiтэтамi Хаджэтэпэ ў Турцыi i традыцыйнай кiтайскай медыцыны ў Пекiне. Ёсць у нас i графiк павышэння квалiфiкацыi за мяжой для вядучых прафесараў i дацэнтаў... У вераснi ў Турцыi на стажыроўцы па транспланталогii печанi быў дацэнт кафедры тэрмiновай хiрургii Iван Пiкерэня. У кастрычнiку ў Iталii стажыроўку па карэкцыi скiвiчна-тварнай паталогii ў раннiм дзiцячым узросце прайшлi загадчык кафедры скiвiчна-тварнай хiрургii Аляксандр Арцюшкевiч i загадчык кафедры дзiцячай стаматалогii Марыяна Зорыч. У Санкт-Пецярбургу загадчыца кафедры алергалогii Таццяна Бараноўская навучаецца сучасным падыходам у лячэннi алергiчных станаў. Трэба заўважыць, што ўсе пералiчаныя накiрункi надзвычай актуальныя i патрабуюць пiльнай увагi да сябе з боку айчынных спецыялiстаў. За межамi краiны вывучаюцца тыя вiды ўрачэбнай дапамогi, якая пакуль не аказваецца ў Беларусi. З другога боку, прадстаўнiкi найперш блiзказамежных краiн прыязджаюць сюды, каб пераймаць нашы дасягненнi...

— Што ж, газета «Звязда» вiншуе паважаны калектыў БелМАПА са знамянальнай датай i жадае паболей дасягненняў, далейшага развiцця...

— Дзякуй! Дарэчы, перад акадэмiяй адкрываюцца сапраўды вялiкiя перспектывы. Рыхтуецца, напрыклад, канцэпцыя развiцця паслядыпломнай медыцынскай адукацыi, якая прадугледжвае вядучую ролю БелМАПА ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi медработнiкаў Беларусi.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi — унiкальны вучэбна-педагагiчны i навуковы цэнтр, якi рэалiзуе сiстэму бесперапыннага павышэнн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика