21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб было зручна дзецям, нязручнасцi давядзецца цярпець дарослым

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды 287-17-41

Яшчэ нядаўна жыхары вёскi Лапацiчы Слуцкага раёна (зрэшты, як i яшчэ некалькiх навакольных населеных пунктаў) былi задаволены раскладам аўтобуснага маршруту «Слуцк—Шалавiчы». Скарыстаўшыся iм, можна было быць у горадзе ў 8.10 ранiцы, адпаведна, чалавек паспяваў зрабiць шмат патрэбных спраў. У прыватнасцi, для пенсiянераў вырашалася актуальнае пытанне з наведваннем бальнiцы — можна было трапiць на прыём да ўрача. Аднак нядаўна расклад руху згаданага маршруту быў зменены: цяпер са Слуцка аўтобус выходзiць не ў 6.10, а ў 7.25, адпаведна, назад у горад ён прыходзiць не ў 8.10, як раней, а ўжо ў 9.45 ранiцы. Гэта вельмi нязручна, паскардзiлiся ў рэдакцыю жыхары вёскi Лапацiчы.

— Змяненнi раскладу руху аўтобуснага маршруту «Слуцк—Шалавiчы» былi выклiканы неабходнасцю падвозу дзяцей у дзве школы па шляху руху аўтобуса — у вёсках Серагi i Знамя, — патлумачыў начальнiк аддзела перавозак i кантролю даччынага ўнiтарнага прадпрыемства «Аўтобусны парк № 2 г. Слуцка» Анатоль Мяцельскi. — Нас, у прынцыпе, гэты маршрут таксама не задавальняе, i мы разумеем, што людзям нязручна, але па рашэнню райвыканкама аўтапарк абавязаны падвозiць школьнiкаў. Дарэчы, не толькi ў названыя сярэднiя школы, але i яшчэ ў дзве музычныя.

Як расказаў далей Анатоль Вiктаравiч, раённы аддзел адукацыi сам мае шэсць аўтобусаў для перавозу школьнiкаў, аднак абслугоўваць школы ў вёсках Серагi i Знамя не бярэцца, маўляў, транспарту не хапае. З iншага боку, адмаўляецца i заключыць дагавор, i плацiць за арганiзацыю маршруту самому аўтапарку, як было некалькi гадоў таму.

— А мы ж зацiкаўлены ў прыбытку, ды i каб зручна для людзей было, — падкрэслiў Анатоль Мяцельскi. — Калi б не школьнiкi, адразу б перайшлi на ранейшы расклад руху.

— Але ўсе шэсць аўтобусаў загружаны па поўнай праграме, — парыруе намеснiк загадчыка раённага аддзела адукацыi Аляксандр Шыловiч. — Яны не толькi падвозяць школьнiкаў, але i абслугоўваюць iншыя мерапрыемствы, напрыклад, вываз навучэнцаў на нейкiя спаборнiцтвы.

Паводле слоў Аляксандра Шыловiча, сёлета да пачатку навучальнага года адна са школ раёна — Леднiнская — ужо атрымала аўтобус. Наступны ў лепшым выпадку будзе праз год. «Аднак нават у гэтым выпадку я не ўпэўнены, што гэта дазволiць вырашыць сiтуацыю».

Якое выйсце са становiшча? Перанесцi пачатак заняткаў у школах з 9 на 8 гадзiн ранiцы, як рытарычна заўважыў Анатоль Мяцельскi? Гэтага не дазволяць зрабiць санiтарныя нормы, слушна заўважыў Аляксандр Шыловiч. Падаецца, нязручнасцi са змяненнем раскладу руху аўтобуса «Слуцк—Шалавiчы» вяскоўцам давядзецца цярпець i далей...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ нядаўна жыхары вёскi Лапацiчы Слуцкага раёна (зрэшты, як i яшчэ некалькiх навакольных населеных пунктаў) былi задаволены раскладам аўтобуснага ма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика