21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як пераадолець дэмаграфiчны крызiс

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Шматдзетныя сем’i зараз рэдкасць (маўляў, «хоць бы аднаго пракармiць»), малыя просяць веласiпед «як у Мiшы з другога паверха», а не брацiка цi сястрычку, для жаночага шчасця ўжо недастаткова «быў бы мiлы побач» — хочацца самастойнасцi, незалежнасцi, прафесiйных поспехаў. Ва ўсiх у нас насычанае i разнастайнае жыццё, i сям’ю заводзiць няма калi. Толькi... хто ж прыйдзе пасля нас?.. Сёння можна смела сцвярджаць, што дэмаграфiчны крызiс — адна з ключавых праблем XXI стагоддзя, якая напаткала большасць развiтых краiн Еўропы, у тым лiку i Беларусь. Дакапацца да глыбiнных вытокаў праблемы паспрабуем разам з палiтолагам Юрыем ШАЎЦОВЫМ.

— Юрый Вячаслававiч, як вы ацэньваеце сённяшнюю дэмаграфiчную сiтуацыю ў Беларусi?

— Безумоўна, сiтуацыя крытычная, аб гэтым сведчыць знiжэнне колькасцi насельнiцтва, адмоўны дэмаграфiчны прырост, вось калi б мы выйшлi хоць бы на нулявы прырост, тады б сiтуацыя была перадкрытычнай. Тым не менш, нельга не ўлiчваць наяўнасць станоўчых тэндэнцый (павелiчэнне колькасцi нованароджаных штогод, знiжэнне смяротнасцi i г.д.), якiя тлумачацца тымi мерамi па стымуляцыi нараджальнасцi, што прымае дзяржава. Перад намi — звычайная дэмаграфiчная сiнусоiда, у якой ёсць свае пад’ёмы i спады ў розныя перыяды часу, пачалося гэта яшчэ ў вынiку Другой сусветнай вайны. Зараз на гэтай сiнусоiдзе мы знаходзiмся ў зоне пад’ёму. Аднак гэта зусiм не вырашае самой глыбiнi праблемы дэмаграфiчнага спаду ў Беларусi.

— Якiя працэсы ў грамадстве выклiкаюць дэмаграфiчны крызiс?

— Па-першае, унутраныя мiграцыйныя працэсы (вясковая моладзь «вымываецца» ў гарады, вёска перастае даваць прырост, а гэта ж асноўная крынiца павелiчэння насельнiцтва), па-другое, паскораная ўрбанiзацыя (асноўная колькасць насельнiцтва жыве ў гарадах, дзе нараджэнне дзяцей адкладваецца, часта назаўсёды). У развiтых краiнах матывацыя для нараджэння дзяцей адрознiваецца ад аграрных грамадстваў, дзе дзецi — жывая пенсiя бацькоў: трэба мець як мага большую колькасць дзяцей, бо гэта гарантуе спакойную старасць. Акрамя таго ў аграрных грамадствах дзецi — танная рабочая сiла, якая вельмi патрэбна ў гаспадарцы. Запытайцеся ў жыхароў сельскай мясцовасцi пра выхаванне дзяцей i пачуеце: «Што iх выхоўваць? Нарадзiлiся i растуць». Дзецi ў вёсцы ўвесь час на дварэ, дзе ўсе адзiн аднаго ведаюць i так-сяк за малымi даглядаюць. Там нават пры нiзкiм узроўнi жыцця можна завесцi шмат дзяцей, гэтаму спрыяе i царква, без якой не можа iснаваць вёска, а ў горадзе дзейнiчаюць iншыя законы. На дварэ дарослыя не ў стане пракантраляваць дзяцей, таму дзецi ў гарадскiм асяроддзi ствараюць больш праблем для бацькоў, чым у сельскiм. Гэта выклiкае дадатковыя цяжкасцi для завядзення дзяцей. Па гэтай i iншых прычынах дзяцей у гарадах заводзяць дастаткова позна.

Зараз у Еўропе першае дзiця нараджаецца ў жанчын ва ўзросце каля 30 гадоў, у некаторых краiнах нават у 35. Вельмi доўгi час маладыя людзi не могуць дазволiць сабе завесцi сям’ю: павiнны вучыцца (працэс навучання вельмi доўгi, абавязкова трэба атрымаць вышэйшую адукацыю), потым замацоўваць гэта працай, рабiць кар’еру. Таму рэальна нараджэнне першага дзiця адкладваецца. Выраз «адкладзеныя дзецi» стаў распаўсюджаным тэрмiнам. А калi з’яўляецца магчымасць завесцi дзяцей (ёсць i жыллё, i стабiльны заробак), ужо бiялагiчна позна заводзiць першае дзiця, арганiзм не той. Аптымальны ўзрост для нараджэння першага дзiця ў жанчыны — каля 20 гадоў. А чым большы ўзрост, тым больш высокая iмавернасць фiзiчных адхiленняў ад нормы ў стане здароўя дзiця, складана гэта i для самой жанчыны. На трэцяе дзiця сёння ўвогуле мала хто адважваецца.

Сапраўды, у нашых бабуль было па сямёра братоў i сясцёр, у нашых бацькоў максiмум — двое, у маiх аднагодкаў добра, калi ёсць брат цi сястра, а што ж чакае нашых дзяцей?..

— А калi параўнаць беларускую сiтуацыю з дэмаграфiчным станам замежных краiн?

— У параўнаннi з краiнамi СНД мы знаходзiмся на сярэднiм узроўнi, ад Францыi i Германii нас адрознiвае значна меншая ступень дэмаграфiчнага калапсу. Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што ў Беларусi больш марудныя тэмпы ўрбанiзацыi ў маштабах усёй краiны (напрыклад, Заходняя Беларусь — слаба ўрбанiзаваная зона: на 4-мiльённае насельнiцтва прыходзiцца толькi два гарады з насельнiцтвам 300 тысяч чалавек — адмоўны дэмаграфiчны прырост тут стаў назiрацца адносна нядаўна, гадоў 10—15 таму), гэта дазваляла Беларусi даўжэй за iншыя еўрапейскiя краiны захоўваць станоўчы дэмаграфiчны прырост. Аднак у нас ёсць i свая спецыфiка крызiсу: за кошт своеасаблiвых формаў iндустрыялiзацыi значэнне царквы ва Усходняй Беларусi значна больш нiзкае, чым у Польшчы i Германii. Любая рэлiгiя прапаведуе сямейныя iдэалы i каштоўнасцi, а за кошт таго, што на палове тэрыторыi Беларусi цэрквы былi знiшчаны даўно, ступень глыбiнi крызiсу сям’i на Усходзе больш высокая. Калi браць статыстыку па скасаваннях шлюбаў, то яны напрамую залежаць ад узроўню ўрбанiзаванасцi рэгiёна, таксама вялiкi працэнт дзяцей, якiя нараджаюцца не ў сям’i. Такiм чынам, ва ўсходняй частцы Беларусi той механiзм, што ўтрымлiвае ад распаду заходнееўрапейскiя сем’i (за кошт аўтарытэту царквы), слабейшы.

— Якiм аспектам беларускай дэмаграфiчнай палiтыкi могуць павучыцца iншыя краiны, чым мы выгадна адрознiваемся?

— Варта павучыцца стварэнню iдэалагiчнай атмасферы сiламi дзяржавы. Наша дзяржаўная iдэалогiя нелiберальная, у нас на ўзроўнi дзяржавы не заахвочваецца iндывiдуалiзм (з якога зрабiлi ледзь не культ на Захадзе) i антысямейныя паводзiны. У iндывiдуалiзму ёсць свае станоўчыя i адмоўныя бакi, сярод адмоўных: адсутнасць скiраванасцi на сям’ю. Акрамя таго фемiнiзм у Беларусi — не такая масавая з’ява, як у многiх еўрапейскiх краiнах.

Нельга не пагадзiцца з Юрыем Шаўцовым у тым, што фемiнiзм не спрыяе стварэнню трывалай сям’i. На жаль, фемiнiзм на сёння ператварыўся з руху «за жанчын» у рух «супраць мужчын», пры гэтым, змагаючыся за роўнасць з мужчынамi, фемiнiсткi, самi таго не заўважаючы, пачынаюць пераймаць мужчынскую ролю, тып паводзiнаў. Мне давялося наведаць Германiю, дзе распаўсюджаны фемiнiзм, спецыфiка нямецкага цячэння заключаецца ў тым, што большасць жанчын — прыхiльнiц гэтай iдэалогii — лесбiянкi. Вiдавочна, гэта вядзе да крызiсу сям’i.

— Як вы ставiцеся да прагнозаў, напрыклад такога, што да 2100 года беларусы цалкам знiкнуць?

— Гэта наогул не прагноз. На перыяд больш за 20 гадоў прадугледзець нешта нерэальна (настолькi шпарка развiваюцца навука i тэхнiка, адбываюцца вельмi моцныя грамадскiя трансфармацыi).

— А якi ваш уласны прагноз на наступныя 20 гадоў?

— Будзе працягвацца старэнне i скарачэнне насельнiцтва, пры гэтым удасца затрымаць тэмпы распаду сям’i як сацыяльнага iнстытута (ёсць шанцы, што царкоўныя арганiзацыi, дзяржаўныя iнстытуты здолеюць гэта зрабiць, дапаможа нам i iснуючая ў Беларусi сiстэма рассялення людзей: вялiкi мегаполiс Мiнск не вельмi падаўляе iншыя гарады i рэгiёны, пераважная большасць насельнiцтва нашай краiны пражывае ў невялiкiх гарадах i населеных пунктах), аднак у цэлым мы будзем iсцi ў агульнаеўрапейскiм кантэксце. Хутчэй за ўсё пры тых тэмпах эканамiчнага росту, што мы маем, нам спатрэбяцца вялiкiя масы рабочых. Давядзецца прымаць iмiгрантаў, такая практыка характэрна для ўсiх развiтых краiн. Нам выпадзе прымаць у асноўным славян з Украiны, Расii.

— Юрый Вячаслававiч, як вы пракаментуеце той факт, што ў Расii павялiчылi грашовую дапамогу на нараджэнне другога дзiцяцi да 250 тысяч расiйскiх рублёў (звыш 9 тысяч долараў)?

— У любым выпадку гэта праблему не вырашыць, бо такое павелiчэнне не дазволiць нi набыць жыллё, нi як мае быць забяспечыць дзяцей. Я думаю, што больш правiльны той шлях, па якiм iдзе наша краiна: мы робiм стаўку не столькi на грашовыя дапамогi, якiя ў нас таксама iснуюць i пастаянна павялiчваюцца, колькi на стымуляцыю сем’яў праз жыллё (крэдыты на льготных асновах для маладых сем’яў) — мы iмкнёмся вырашыць праблему фундаментальна. Аднак i гэта наўрад цi дазволiць пазбавiцца ад дэмаграфiчнага крызiсу. Патрэбна змяненне наогул сiстэмы каштоўнасцяў, сацыяльнай структуры ўсiх еўрапейскiх краiн — адной дзяржаве тут не вырвацца. На дадзеным этапе зрабiць гэта нерэальна. У развiтых краiнах так выбудавана структура выдаткаў, што мужчына рэдка можа пракармiць у адзiночку сваю сям’ю. Яшчэ ў 50—60-я гг. мiнулага стагоддзя дзейнiчаў iншы прынцып: затраты на заработную плату разлiчвалiся такiм чынам, каб мужчына мог забяспечваць жонку i некалькiх дзяцей. Зараз гэта немагчыма. Да таго ж пры высокiм узроўнi зарплаты немалыя сумы трэба трацiць на стасункi з калегамi, забавы, прадметы раскошы, неабходныя для адпаведнага сацыяльнага слою. Усе гэтыя траты адбiраюць грошы ад сям’i i дзяцей. Ёсць яшчэ i каштоўнасныя аспекты: маладыя людзi ў развiтых краiнах першапачаткова арыентаваныя на кар’еру, прафесiйны рост як неад’емную, неабходную частку жыцця. У адрозненне ад арыентацыi традыцыйнай вёскi на сям’ю: для iх праца — другаснае, як дадатак да сям’i, а ў развiтых краiнах — наадварот. Каштоўнасная ўстаноўка ў развiтых краiнах — не на стварэнне сям’i, а на самарэалiзацыю, прасцей — на працу. Не думаю, што такую ўстаноўку можна змянiць сiламi адной краiны. Тыя меры, што прадпрымае дзяржава, неабходныя i важныя, яны стрымлiваюць негатыўныя тэндэнцыi, аднак самi па сабе праблему не вырашаюць. Гэта вырашэнне часовае i ў малых маштабах, не на доўгую перспектыву. Тут патрэбна кардынальнае рашэнне, якое б датычылася сферы маральных каштоўнасцяў i ўкладу жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматдзетныя сем’i зараз рэдкасць (маўляў, «хоць бы аднаго пракармiць»), малыя просяць веласiпед «як у Мiшы з другога паверха», а не брацiка цi сястрыч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика