21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выданне, патрэбнае беларусам

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

З юбiлеем!

Штомесячнаму навукова-тэарэтычнаму i грамадска-публiцыстычнаму часопiсу «Беларуская думка» — 15 гадоў

Той час у многiх з нас на памяцi... Другая палавiна 1991-га. На вачах сусветнай супольнасцi развальваецца Савецкi Саюз. Мiльёны чалавек ва ўсiм свеце... радуюцца «распаду апошняй iмперыi»; мiльёны шчыра i непадробна сумуюць: з палiтычнай карты свету знiкае самы сапраўдны «стабiлiзатар» мiру, прагрэсу, добрасуседскiх адносiнаў цэлых кантынентаў i асобных дзяржаў. Лепшы з лекараў — Яго Вялiкасць Час — пакажа: тады, паўтара дзесяцiгоддзя таму, блiжэй да iсцiны (прычым — шматкрат!) былi тыя мiльёны, што сумавалi...

Тыя шматлiкiя, неадназначныя, а часцяком — i супярэчлiвыя змяненнi i пераўтварэннi, што адбывалiся ў духоўнай сферы, запатрабавалi не толькi новых падыходаў, крытэрыяў i ацэнак падзей, але i новых выданняў, са старонак якiх павiнна была «запрацаваць» самая перадавая на той час, актуальная i надзённая грамадска-палiтычная iдэалогiя, скiраваная як на асэнсаванне падзей часу, так i на перспектыўную распрацоўку навукова-тэарэтычных i практычных iдэй. Адным з першых на прасторах былога Савецкага Саюза такiм навукова-тэарэтычным i грамадска-палiтычным выданнем i стаў часопiс «Беларуская думка», першы нумар якога выйшаў напрыканцы кастрычнiка 1991 года.

...За пяць гадоў да тых вiрлiвых падзей беларускi рэспублiканскi часопiс з такой жа палiтычнай i грамадскай скiраванасцю — «Коммунист Белоруссии» ўзначалiў таленавiты журналiст i навуковец, кандыдат фiласофскiх навук Уладзiмiр Вялiчка. За яго плячыма ўжо тады быў багаты i цiкавы жыццёвы шлях: вучоба на факультэце журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, праца ў рэдакцыi брэсцкай абласной газеты «Заря», у тамтэйшым абласным камiтэце партыi i Цэнтральным Камiтэце КПCC. I вось, як кажа сёння сам Уладзiмiр Паўлавiч, па волi лёсу ён i апынуўся каля вытокаў нараджэння новага ўнiкальнага выдання.

Расказвае Уладзiмiр Вялiчка:

— 15 гадоў, што мiнулi з таго часу, праляцелi хуткакрылай птушкай. I для мяне асабiста, i для тых творчых супрацоўнiкаў, што прайшлi поруч са мной цяжкi i выпрабавальны шлях, гэтыя гады сталi, безумоўна ж, самымi яркiмi, адметнымi i насамрэч знамянальнымi. Бо мы, паверце, адчулi сваю ўпэўненасць, праведнасць, сiлу, не палiчыце за нясцiпласць — сцвердзiлi сябе як прафесiяналы! А былi ж i горкiя, неймаверна выпрабавальныя днi i месяцы... Згадваю, як на пачатку 90-х гадоў мы ў прамым сэнсе слова хадзiлi з працягнутай рукой, просячы ў тагачасных трымальнiкаў улады хоць бы сотню-другую кiлаграмаў паперы, грошай на друкаванне выдання... Ды нiкому мы былi не патрэбны: усе былi захоплены барацьбой за ўладу. Аднак мы, невялiчкая група энтузiястаў-аднадумцаў, былi ўпэўненыя i верылi, што нашай роднай Беларусi, аб’явiўшай неўзабаве незалежнасць i суверэнiтэт, ужо тады патрэбны быў аўтарытэтны i незалежны (гэта я падкрэслiваю асаблiва!) друкаваны орган, даступны ўсiм i кожнаму для вольнага, аднак аргументаванага i важкага, абмеркавання самых вострых i актуальных праблем тагачаснай рэчаiснасцi, выказвання думак, поглядаў i прапаноў адносна будучага станаўлення i развiцця новага беларускага грамадства.

Мы, калегi супрацоўнiкаў часопiса i яго аўтары, памятаем, як лiтаральна з самых першых нумароў «Беларуская думка» зацiкавiла сваiх аднадумцаў i прыхiльнiкаў навiзной i глыбiнёй пастаноўкi пытанняў жыцця рэспублiкi ва ўсiх без выключэння сферах. Часопiс iмкнуўся не проста ўзняць цi паставiць праблему, а даваў магчымасць сваiм аўтарам выказваць розныя, часта рэзка процiлеглыя, пазiцыi i меркаваннi. Iнакш кажучы, усе думкi i памкненнi i штатных супрацоўнiкаў, i няштатных аўтараў i актывiстаў скiроўвалiся на пошук i выяўленне аптымальных рашэнняў тых задач, што паставiў час перад незалежнай i суверэннай рэспублiкай.

— Сапраўднае другое дыханне атрымаў наш часопiс пасля таго, як 9 лiстапада 1995 года з’явiлася распараджэнне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб часопiсе «Беларуская думка», — працягвае галоўны рэдактар выдання. — У адпаведнасцi з iм аб’ём часопiса павялiчваўся ў тры разы — да 20 улiкова-выдавецкiх аркушаў. Былi вызначаны i новыя, адпаведныя часу i запатрабаванням грамадства, накiрункi, тэматычныя раздзелы i рубрыкi.

...Сёння «Беларуская думка» жыве паўнакроўным, багатым i насычаным творчай пошукавай працай, журналiсцкiм i даследчыцкiм жыццём. Кожны дзень у рабочых кабiнетах супрацоўнiкаў часопiса можна сустрэць аўтараў i простых наведвальнiкаў. Не фармальна, а гэтаксама творча i шчыра працуе рэдакцыйная калегiя «Беларускай думкi», у састаў якой, дарэчы, акрамя супрацоўнiкаў часопiса, вядомых лiтаратараў i журналiстаў Алеся Марцiновiча, Галiны Махнач, Васiля Шырко, Мiхаiла Шэлехава i Ларысы Якавенка, уваходзяць такiя знакамiтыя ў нашай рэспублiцы навукоўцы, як дактары навук Анатоль Андрэеў, Леанiд Землякоў, Аляксандр Каваленя, Чэслаў Кiрвель, Станiслаў Князеў, Сяргей Рашэтнiкаў, Мiкалай Сташкевiч, Iван Чарота, Уладзiмiр Шымаў, грамадска-палiтычныя i дзяржаўныя дзеячы Уладзiмiр Андрэйчанка, Святлана Вiнакурава, Мiхаiл Мяснiковiч, Алег Праляскоўскi, Уладзiмiр Русакевiч...

— Усе 15 гадоў свайго iснавання «Беларуская думка» вызначаецца асветным зместам, iмкнецца прапарцыянальна i гарманiчна спалучаць набыткi сучаснай тэарэтычнай думкi з перадавой практычнай дзейнасцю, — гаворыць Уладзiмiр Вялiчка. — Мы iмкнулiся i будзем iмкнуцца да таго, каб быць папулярным i даступным iнтэлектуальным выданнем для беларускага народа. Нашы асноўныя тэматычныя прыярытэты — дзяржаўнае будаўнiцтва i фiласофiя, эканомiка i iдэалогiя, права i педагогiка, гiсторыя i соцыум, экалогiя i здароўе...

У нашых калег — iмянiны. 15 гадоў — гэта той «узрост», калi чалавеку ўжо шмат дадзена, i ад яго можна ўжо за многае патрабаваць адказу... А адносна перыядычнага выдання — тым больш. «Беларуская думка» крочыць вывераным курсам. Часопiс патрэбны беларусам, у iм друкуюцца лепшыя з лепшых! I мы зычым калегам новых набыткаў i вышынь!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штомесячнаму навукова-тэарэтычнаму i грамадска-публiцыстычнаму часопiсу «Беларуская думка» — 15 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика