Беларускае вяселле
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК
Прастора дарогi i вясельны рытуал
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 24, 25 кастрычніка.) Дарога як месца правядзення рытуалаў У абрадах пераходнага значэння — вясельным, пахавальным i хрэсьбiнным — асаблiва важным момантам быў выбар дарогi, па якой iх удзельнiкi накiруюцца ў храм цi на могiлкi. У дадзеным выпадку дарогу параўноўвалi з дарогай жыцця маладых цi нованароджанага. Iх шлях павiнен быў адрознiвацца ад таго апошняга шляху, па якiм пранясуць памерлага чалавека. Самае галоўнае правiла руху вясельнага поезда — рух па сонцу (злева направа). Менавiта ў такiм накiрунку неабходна было пад’язджаць дружыне маладога да месца выкупу нявесты, накiроўвацца ў ЗАГС цi храм, вяртацца дадому. Пахавальная працэсiя, наадварот, будавала свой шлях такiм чынам, каб рухацца ўслед сышоўшаму з небасхiлу сонцу (справа налева). Калi параўноўваць накiраванасць дзеянняў у вясельным i пахавальным абрадах, то стане вiдавочна, што яны маюць ва ўсiх сваiх праявах процiлеглы пачатак. Не менш важным у пабудове вясельнага маршруту было зрабiць так, каб «вясельная» i «пахавальная» дарогi не перакрыжоўвалiся. Нездарма шлях ад хаты да могiлак маркiравалi галiнкамi вечназялёнага дрэва — елкай (толькi так!). Хадзiць па гэтай «дарозе смерцi» катэгарычна забаранялася. Абярэгi ў дарогу Каб у дарозе абаранiць сябе, сваiх родных, хатнюю жывёлу, у народзе iснавала вялiкая колькасць магiчных дзеянняў, замоў i абярэгаў. Часцей за ўсё абярэгамi на вяселлi цi ў час хрэсьбiннага абраду выступалi чацвярговая соль i хлеб, жыта (увогуле зерне збожжавых культур), асвячоная вада: Моцным абярэгам у дарозе лiчылi мак, асвечаны на Спаса-Макавея. Неабходна было ўзяць крыху маку i прачытаць над iм замову: «Девять мер маку, десятая я. Кто девять мер маку сосчитает, только тот с моим оберегом совладает. Ангелы-хранители при мне. Божьи иконы на стене. Ключ, замок, язык. Аминь». Перад далёкай дарогай чалавек жадаў атрымаць падтрымку сакральнага месца ў хаце — стала — тройчы пацалаваўшы яго. Стол цалавалi i пасля вяртання дадому. Перад тым як адправiць маладых у храм, бацька нявесты тройчы абводзiў iх вакол стала. Дарога ў сiмвалiчным плане дзялiла прастору на дзве паловы: правая была для людзей i Боскага пачатку, левая — для звяроў i таго свету. Таму, каб засцерагчы сябе пры сустрэчы з людзьмi цi жывёламi, неабходна было перайсцi на правы бок i сказаць: «Я иду своей дорогой, а ты — своей». Арэх-спарыш заўсёды лiчыўся надзейным ахоўнiкам у дарозе. Абярэгам у дарогу было i адзенне, апранутае на левы бок. У час вяселля перад маладымi мялi дарогу, а венiк выкiдалi далёка ад хаты. Лiчылася, калi на дарозе былi закапаны рэчы, накiраваныя на разлуку маладых, венiк возьме на сябе гэту iнфармацыю. «Каб маладых не зачаравалi ў дарозе, як яны едуць да вянца, то яшчэ як толькi яны выязджаюць з двара, то ў вароцях кладуць салому i запальваюць яе да й пераязджаюць цераз той агонь. Тым яны ўжэ гартуюцца i не баяцца нiякiх чараў. А заўжды знайдуцца такiя лiхiя людзi, што наробяць усялякiх псотаў. Больш усяго яны там, дзе вельмi глыбокiя каляiны, кладуць у iх дзяркач. От, калi маладыя, не пераязджаючы цераз агонь, да ўз’едуць на дзяркач, то ўсё, што ўдзеена, пэўна збудзецца» (Сержпутоўскi А.К.). Ахоўныя словы ў дарогу Важнейшай складовай рытуалаў-абярэгаў былi малiтвы i замовы. Нам хацелася б прапанаваць некалькi тэкстаў, якiя неабходна чытаць, кiруючыся ў дарогу: вясельную, пахавальную, вандроўную цi iдучы ў ягады-грыбы, на працу цi ў магазiн. Самае галоўнае, каб пры прачытаннi любога з гэтых тэкстаў вашы думкi прыходзiлi ў пэўны парадак, пачуццi ўраўнаважвалiся, а ў душы з’яўлялася ўпэўненасць у правiльнасцi вашага шляху: * * * «Адпраўляюся ў вялiкую дарогу, усе анёлы, усе апосталы са мною. Гасподзь уперадзе, Божа Мацер пазадзi. На галоўцы ў яе карона, няхай будзе мне абарона». * * * «Лес часной, дуб зеляной, Прачыстая Мацi, благаславi мяне дзень перабывацi ў карасцi, у радасцi, у добрым здароўi i вечара даждацi. Сядзiць Мацi Прачыстая на прыстоле i дзержыць трыдзевець ключэй ў прыполе. Замкнi маiм урагам, звярам, гадам зубы, губы i ярыя вочы». * * * «Госпаду Богу памалюся, Госпада Бога папрашу, Iсуса Хрыста i Прачысту Мамку. Iду я цераз залатыя вароты, А прачыста Мамка мне дарогу прачышчае». * * * «Iду сама з сабою, чатыры анёлы за мною: адзiн дарогу пракладае, другi дарогу прымятае, трэцi наперадзе сталы засцiлае, чацверты кажа: «Амiн, амiн, амiн». * * * «Господи, Дух Святой, во веки веков со мной. Каменная гора, железные ворота Святым Духом заперты от всех врагов, от всех воров — от первого до последнего. А кто ко мне со злом подойдет, от сей молитвы погибель себе найдет. Ноги ему, Господи, заведи, руки ему, Господи, отними, глаза ему, Господи закрой. Как не видит света слепой, так и враги-супостаты свету белу не рады. Меня не увидят и не обидят. Во веки веков. Аминь». * * * У дарогу таксама бралi так званыя «спадарожныя абразы». Сярод iх абраз Боскай Мацi пад назвай «Споручница грешных» (рус.); Смаленскi абраз «Адзiгiтрыя» (Путеводительница) (рус.), а таксама абразы з выявамi святых: прападобнага Антонiя Рымлянiна, Наўгародскага цудатворцы; прападобных Зосiма i Савацiя Салавецкiх, пакутнiцы Кацярыны. Акрамя гэтага iснуюць малiтвы, з якiмi нашы продкi звярталiся да святых аб абароне i поспеху ў дарозе. Калi iсцi ў дарогу па прынцыпу «Беражонага i Бог беражэ», то хутчэй за ўсё вам будзе спадарожнiчаць толькi поспех.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прастора дарогi i вясельны рытуал |
|