Конкурс маладых аратых
Аляксандр ПУКШАНСКI
Абласны конкурс маладых аратых прайшоў на Вiцебшчыне.
Як паведамiў начальнiк аддзела па справах моладзi Вiцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка, конкурс праводзiўся ў трэцi раз. Змагалiся аратыя на палях у вёсцы Ула Бешанковiцкага раёна. На працягу трох дзён маладыя спецыялiсты ва ўзросце да 31 года дэманстравалi тэарэтычнае веданне тэхнiкi, а таксама рыхтавалi «жалезных коней» да работы, апрацоўвалi зямлю на рознай глыбiнi i па розных тэхналогiях. Пераможцы атрымалi ганаровыя дыпломы i каштоўныя падарункi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласны конкурс маладых аратых прайшоў на Вiцебшчыне |
|