Рыэлтары без лiцэнзii
Iгар ГРЫШЫН
Шэраг парушэнняў выяўлены супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласцi пры праверцы суб’ектаў гаспадарання, якiя займаюцца рыэлтарскай дзейнасцю ў гэтым рэгiёне.
Паводле даных прэс-цэнтра Камiтэта дзяржкантролю, у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў былi ўстаноўлены грамадзяне, якiм работнiкамi аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю аказвалiся рыэлтарскiя паслугi, аднак таварыства на гэта не мела адпаведнай лiцэнзii. У той жа час праверкi, якiя праводзяцца камiтэтам, паказваюць, што менавiта дзейнасць асоб, якiя не маюць рыэлтарскай лiцэнзii, потым выклiкае вялiкую колькасць скаргаў ад спажыўцоў iх паслуг. I часцей за ўсё людзi скардзяцца на невяртанне грошай, што былi ўнесены ў якасцi авансу за ажыццяўленне здзелкi. Таксама ў ходзе праверкi былi выяўлены факты незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi асоб, што ўваходзiлi ў штат таварыства з дадатковай адказнасцю «Дамашнi ачаг». Так, дырэктар таварыства без адпаведнага дазволу аформiла 11 здзелак з аб’ектамi нерухомасцi, адзiн з рыэлтараў — 7, агент — 6 здзелак. Згаданыя асобы аказвалi паслугi пад «прыкрыццём» рыэлтарскiх арганiзацый i з выкарыстаннем iх базы даных, аднак даходы ад праведзеных здзелак па ўлiку не адлюстраваны. Акрамя таго, як высветлiлася, пры рэалiзацыi рыэлтарскiх паслуг некаторыя суб’екты гаспадарання выкарыстоўвалi эканамiчна неабгрунтаваныя тарыфы, а прымалi выручку наяўнымi грашамi без выкарыстання касавых апаратаў. I, нарэшце, у парушэнне дзеючага заканадаўства, усе правераныя арганiзацыi аказвалi паслугi без наяўнасцi дагавора штогадовага абавязковага страхавання сваёй адказнасцi за нанясенне шкоды ў сувязi з ажыццяўленнем рыэлтарскай дзей-насцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэраг парушэнняў выяўлены супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласцi пры праверцы суб’ектаў гаспадарання, якiя займаюцца рыэлтарскай дзей |
|