«Кiнуў» на 15 мільёнаў
На старыя граблi наступiў прайдзiсвет, якi быў асуджаны на 2 гады папраўчых работ: не маючы ў законным парадку пагашанай судзiмасцi, ён зноў пракруцiў афёру i завалодаў чужымi грашамi.
Чарговай ахвярай махляра стала жанчына, у якой ён «выцыганiў» 15 мiльёнаў рублёў на аўтамабiльным рынку «Малiнаўка». У адносiнах да «свавольнiка» Глыбоцкiм мiжрайаддзелам Упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў па Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа. Iгар ГРЫШЫН. ЗНIКЛI КРЫЖЫКI, ПЯРСЦЁНКІ, ЛАНЦУЖКI З дома старасты праваслаўнага храма Святой Алены ў пасёлку Кiраўскi Вiцебскага раёна скралi 60 крыжыкаў, 50 пярсцёнкаў i 45 ланцужкоў — усё са срэбра, коштам 1,5 мiльёна рублёў. Жанчына звярнулася па дапамогу ў РАУС i адзначыла, што крадзеж мог адбыцца днём. Невядомы трапiў у закрыты дом, узламаўшы дзвярныя замкi. Вядзецца следства. Аляксандр ПУКШАНСКI. НА МУШКУ ТРАПIЛI АЛЕНI У Белавежскай пушчы, каля вёскi Панасюкi, браканьеры застрэлiлi пару аленяў (самца i самку). Мяса забралi, а скуры кiнулi. Знойдзены 4 гiльзы калiбру 7,62 мм. А страты дзяржаве нанесены больш за 17 млн рублёў. Злачынцаў шукаюць. Сымон СВIСТУНОВIЧ. ЖУРАВIНЫ СКРАЛI! З дому пенсiянеркi 1938 года нараджэння ў Лепельскiм раёне скралi 10 кiлаграмаў журавiн. Калi яе сын — iндывiдуальны прадпрымальнiк звярнуўся па дапамогу ў мiлiцыю, злодзея адшукалi хутка. Iм аказаўся 32-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, якi раней быў асуджаны за махлярства. Скрадзеныя ягады ацанiлi ў 20 тысяч рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКI. «ЛIПАВЫЯ» БАЛЬНIЧНЫЯ з’явiлiся ў Мазыры. Выраблены яны з дапамогай сучаснай тэхнiкi i вельмi падобныя на сапраўдныя. Ужо зафiксавана некалькi выпадкаў прадастаўлення iх у некаторыя арганiзацыi горада. Адным словам, мiлiцыi ёсць работа. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На старыя граблi наступiў прайдзiсвет, якi быў асуджаны на 2 гады папраўчых работ: не маючы ў законным парадку пагашанай судзiмасцi, ён зноў пракруцiў
|
|