Пiн-код павiнен быць таямнiцай
Аляксандр ПУКШАНСКI
Невядомы, якi знайшоў пластыкавую банкаўскую картку вiцябчанкi, без праблем зняў 410 тысяч беларускiх рублёў, таму, што на гэтай картцы быў напiсаны пiн-код.
Жанчына ўвечары згубiла кашалёк з карткай на цэнтральнай вулiцы абласнога цэнтра. Спецыялiсты катэгарычна забараняюць афiшаваць пiн-код. Акрамя таго, не рэкамендуецца ўжываць сярод кодавых лiчбаў нумары дома i кватэры, дзе жыве ўладальнiк карткi, дату i месяца нараджэння. Бо калi знiкне паралельна пашпарт, злодзей можа паспрабаваць скарыстацца ўсiмi гэтымi пашпартнымi данымi, каб вылiчыць пiн-код.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомы, якi знайшоў пластыкавую банкаўскую картку вiцябчанкi, без праблем зняў 410 тысяч беларускiх рублёў, таму, што на гэтай картцы быў напiсаны |
|