21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтабяспека

«ПЕРНIКI» СКОНЧАЦЦА

29 кастрычнiка пачнецца другi этап рэспублiканскай акцыi «Прышпiлiся!», якая пачалася 20 кастрычнiка.

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаінспекцыi МУС краiны, на гэтым этапе, якi будзе доўжыцца да 1 снежня, супрацоўнiкi ДАI пяройдуць ад «палiтыкi пернiка да палiтыкi бiзуна». Iншымi словамi, «даiшнiкi» ўжо не будуць тлумачыць вадзiцелям неабходнасць прышпiльвацца рамнямi бяспекi i адпускаць з мiрам, а адразу ж пачнуць штрафаваць. Зараз штраф за такое адмiнiстрацыйнае парушэнне складае 0,2 базавыя велiчынi — 6100 рублёў.

Аўтаiнфарм

ВУЧЫЦЦА, ВУЧЫЦЦА I ВУЧЫЦЦА...

26—27 кастрычнiка ў Мiнску адбудзецца мiжнародны сiмпозiум, прысвечаны праблемам бяспекi дарожнага руху. Паводле слоў старшынi праўлення Беларускай асацыяцыi экспертаў i сюрвеераў на транспарце Юрыя Важнiка, у будынку сталiчнай Ратушы збяруцца спецыялiсты больш чым з 20 краiн свету, каб выказаць свае меркаваннi наконт паляпшэння сiтуацыi на дарогах. Для маладых беларускiх даследчыкаў праблем бяспекi руху ў Нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце будзе арганiзаваны своеасаблiвы майстар-клас, падчас якога замежныя эксперты падзеляцца сваiмi ведамi i вопытам. Увогуле нам усiм трэба шмат чаму павучыцца ў тых жа прадстаўнiкоў дзяржаў Еўрапейскага Саюза, дзе сiтуацыя на дарогах значна лепшая. Напрыклад, у Швецыi штогод у вынiку аўтамабiльных аварый гiне каля 400 чалавек, а ў Беларусi ў 4 разы больш.

Аўтанавiнка

SIEMENS — ЛЕПШЫ КАНТРАЛЁР

Фiрма Siemens стварыла прыладу, якая сама здольна заўважыць знакi абмежавання хуткасцi. Прынцып дзеяння кантралёра хуткасцi даволi просты. Вiдэакамера ўважлiва сочыць за сiтуацыяй на дарозе. Як толькi ў яе поле зроку трапляе знак абмежавання хуткасцi, то на ветравым шкле на ўзроўнi вачэй вадзiцеля невялiчкiм праектарам высвечваецца лiчба, да якой трэба збавiць абароты. Па жаданню вадзiцеля сiстэма можа працаваць у актыўным рэжыме: самастойна прымушаць аўтамабiль знiзiць хуткасць да дазволенага мiнiмуму.

Пачаць аснашчэнне аўтамабiляў такiмi кантралёрамi хуткасцi плануецца ўжо ў 2008 годзе.

АБАРОНА АД НЯДБАЙНАГА ВАДЗIЦЕЛЯ

Пачынаючы з наступнага года дызельны ўсюдыход Range Rover TDV8 першы ў свеце будзе мець спецыяльную абарону ад нядбайных вадзiцеляў, якiя нярэдка запраўляюць свае аўтамабiлi бензiнам. Новая сiстэма аўтаматычна зачынiць заслонку ў гарлавiне палiўнага бака, калi ў яе будзе ўстаўлены раздатачны пiсталет з бензакалонкi.

Паводле звестак брытанскiх даследчыкаў, летась у гэтай краiне было зафiксавана больш за 100 тысяч выпадкаў запраўкi дызельных аўтамабiляў бензiнам, што прывяло да сур’ёзных непаладак у рухавiках.

Аўтажарт

«Даiшнiк» спынiў вадзiцеля i вырашыў правесцi тэст на цвярозасць:

— Дыхнiце, калi ласка, у гэтую трубку!

— Не атрымаецца! У мяне — астма.

— Тады, паехалi ў палiклiнiку. Здасце там кроў на аналiз.

— Не атрымаецца! У мяне цяжкая форма незгусальнасцi крывi.

— У такiм разе, прайдзiце роўна па белай лiнii разметкi.

— Не атрымаецца! Я i так ледзьве стаю на нагах.

— Хочаце сказаць, што вы на пратэзах?

— Не, я проста страшэнна п’яны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 кастрычнiка пачнецца другi этап рэспублiканскай акцыi «Прышпiлiся!», якая пачалася 20 кастрычнiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика