Пенсiянеры будуць атрымлiваць пуцёўкi праз Рэспублiканскi цэнтр
Сяргей ГРЫБ
З новага года пуцёўкi на аздараўленне непрацуючым пенсiянерам пачнуць выдавацца праз Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню. Апроч таго, праз цэнтр будзе наладжвацца аздараўленне ваеннаслужачых.
Мiж тым, адзначыла начальнiк аддзела па метадычнай рабоце i забеспячэнню ўзаемадзеяння з дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб’яднаннямi Рэспублiкансага цэнтра Святлана Фурс, з 1 студзеня чакаецца яшчэ адно новаўвядзенне — вяртанне шкалы аплаты за пуцёўкi. У залежнасцi ад даходаў, працуючым грамадзянам давядзецца аплачваць ад 15 да 100 працэнтаў поўнага кошту аздараўлення з 1 лiстапада па 30 красавiка, i ад 20 да 100 працэнтаў — з 1 мая па 31 кастрычнiка. У прыватнасцi, прэтэндаваць на «нiжнюю» планку могуць асобы з даходамi, якiя не перавышаюць паловы сярэдняй зарплаты па краiне, а «верхняя» планка прадугледжана для асоб з даходамi ў 5 i больш сярэднiх зарплат. Пры гэтым, паведамiла Святлана Фурс, паказчыкi фiнансавання, а таксама колькасць «датаваных» пуцёвак на наступны год павiнны быць канчаткова вызначаны ў блiжэйшы час.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З новага года пуцёўкi на аздараўленне непрацуючым пенсiянерам пачнуць выдавацца праз Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэн |
|