Сёлета ўжо знесена каля 6 тысяч старых дамоў
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем i аховай зямель i геадэзiчнага нагляду Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Леанiд Карпiевiч, сёлета ў сельскай мясцовасцi было абследавана 53,5 тысячы пустых дамоў.
Гэтыя мерапрыемствы ажыццяўлялiся згодна з Указам кiраўнiка дзяржавы № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку i скарачэнню колькасцi пустых i састарэлых дамоў з гаспадарчымi i iншымi пабудовамi ў сельскай мясцовасцi». Адпаведныя службы вызначылi ў краiне 34 348 старых дамоў. Ужо зараз, пры выяўленнi старых пабудоў, выканкамы накiравалi iх уласнiкам 8686 прадпiсанняў для прывядзення дамоў у належны стан. Паводле iнфармацыi камiтэта на пачатак кастрычнiка, у краiне ў сельскай мясцовасцi сёлета было знесена больш як 5900 старых дамоў. Найбольш актыўна гэта iдзе ў Вiцебскай вобласцi, дзе былi знесены 1852 дамы, або 27 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўсiх выяўленых старых пустых дамоў у рэгiёне. Абследаванне жыллёвага фонду ў сельскай мясцовасцi будзе працягвацца яшчэ два месяцы. Нагадаю, што да пачатку 2007 года гарадскiмi i раённымi выканкамамi будуць створаны рэгiстры пустых дамоў, у якiх на працягу апошнiх трох гадоў запар пражываюць у сукупнасцi менш як 1 месяц, i ўласнiк дома пiсьмова не паведамiў у выканкам аб намеры выкарыстоўваць яго для пражывання. Пасля гэтага пустыя дамы па рашэнню судоў могуць быць перададзены ў мясцовую камунальную ўласнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем i аховай зямель i геадэзiчнага нагляду Дзяржаўнага камiтэт |
|