Генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА: «Дарогi для творцаў хлебнага бохана»— Калi няма добрага пад’езду да населенага пункта, асфальтаванага праезду праз яго, калi населены пункт не звязаны добрай дарогай з аграгарадком, а сам аграгарадок не добраўпарадкаваны, то аб рэформах на вёсцы, аб сапраўдным паляпшэннi жыцця, аб павышэннi сацыяльнага статуса населенага пункта нават гаварыць не даводзiцца, — адзначыў у гутарцы з намi генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА. — Разуменне гэтага сёння ёсць ва ўсiх. Таму большую частку свайго фiнансавання i сiл мясцовыя дарожнiкi Брэстчыны накiравалi на вырашэнне задачы, пастаўленай перад намi Прэзiдэнтам. «Мы — на адной дарозе» Добрыя дарогi — гэта вiзiтная картка любога рэгiёна. Ад якасцi дарог залежыць многае: прэстыж краiны, бяспека вадзiцеляў i пешаходаў, аператыўнасць грузавых i пасажырскiх перавозак... Аднак самыя блiзкiя, важныя для простага чалавека — дарогi дадому — мясцовыя дарогi, якiя абслугоўвае наш аблдарбуд. У недалёкiм мiнулым беларускiм дарожнiкам давялося сутыкнуцца з сур’ёзнымi цяжкасцямi: дэфiцытам сродкаў на ўтрыманне дарог, тэхнiкi на iх абслугоўванне... Працяглы час больш-менш прыстойны ўзровень дарожнай сеткi трымаўся выключна на прафесiяналах, на iх энтузiязме i адданасцi гэтай высакароднай прафесii. Паступова сiтуацыя пачала наладжвацца. Сёння галiне надаецца павышаная ўвага з боку дзяржавы, заслужана павышаецца ў грамадстве аўтарытэт i прэстыж дарожнай прафесii. Не прывыклi заставацца ў даўгу i дарожнiкi. Ваша самаадданая праца з года ў год дазваляе выконваць усе пастаўленыя перад намi задачы, забяспечваць круглагадовы праезд нават да самай маленькай вёсачкi, робiць нашы дарогi больш зручнымi i бяспечнымi i тым самым не толькi эканомiць грошы i час, але нават ратуе чалавечыя жыццi. Наша прафесiйнае свята мае адну адметнасць — яно аб’ядноўвае дарожнiкаў i карыстальнiкаў дарог. Мы — на адной дарозе. I ўсiм нам я хачу пажадаць — у добры шлях! Паважаныя калегi! Напярэдаднi Дня дарожнiка i аўтамабiлiста хачу пажадаць вам плённай работы, якая б не прыносiла стамлення, i няхай ваша праца заўсёды выклiкае ўдзячнасць. Генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА.
— Са свайго боку магу адзначыць, што абсалютна ўсе даведзеныя нам заданнi, усе планы выкананы. Дарогi падрыхтаваны да зiмы, ДРБУ справiлiся з усiмi вiдамi рамонту, будаўнiцтва i пры гэтым выйшлi на добрыя эканамiчныя i фiнансавыя паказчыкi. Так, праграмай работ на 2006 год прадугледжана засвоiць на мясцовых дарогах Брэстчыны 48 мiльярдаў рублёў. У тым лiку на ўтрыманне сеткi дарог — 16,2 млрд рублёў, бягучы рамонт — 11,9 млрд рублёў, капiтальны рамонт — 14,7 млрд рублёў, рэканструкцыю i будаўнiцтва — 5,2 млрд рублёў. Агульны аб’ём дарожных работ за 9 месяцаў на мясцовых дарогах i па дагаворах з iншымi заказчыкамi выкананы на суму 64,1 млрд рублёў, што склала 101 працэнт да плана. Iнвестыцый у асноўны капiтал выкарыстана 7,39 млрд рублёў, што складае 117,4 працэнта да плана i значна перавышае мiнулагоднi ўзровень. Уласнымi сiламi КУП «Брэстаблдарбуд» засвоена 56,3 млрд рублёў, цi 100,3 працэнта да плана. На мясцовых аўтадарогах выканана работ на суму 38,1 млрд рублёў, што перакрывае заданне. Перавыкананы i план па будаўнiцтву. У суадносных цэнах да мiнулага года засвоена сродкаў у 1,4 раза больш. За студзень—верасень 2006 года рэканструявана 5,4 км аўтадарог. Калi гаварыць больш адрасна, то гэта 1,9 км дарогi Жабiнка—Матыкалы i 3,5 км дарогi Драгiчын—Радостава. Праведзена пераўладкаванне моста на водапрапускную трубу на пад’ездзе да вёскi Локтышы, а таксама ўведзены ў эксплуатацыю дзве жалезабетонныя трубы на аўтадарогах Целяханы—Рэчкi—Плоскiнь. Выкананы пад’езд ад аўтадарогi Баранавiчы—Ляхавiчы да вёскi Жарскiя. Традыцыйна вялiкая ўвага надаецца клопату аб павышэннi камфорту пасажыраў грамадскага транспарту, якi курсiруе па нашай сетцы дарог. Так, у эксплуатацыю ўведзены аўтобусныя прыпынкi на аўтадарозе Жалязнiца—Пастарынне—Сталовiчы, аўтадарозе Лесiна—Емяльянаўка—Малахаўцы i на аўтадарозе Белаазёрск—Пяскi. Капiтальным рамонтам адрамантавана i ўведзена ў эксплуатацыю 43,6 км дарог — 117,8 працэнта да плана. Бягучы рамонт выкананы на 100,1 працэнта да задання. Уведзена ў эксплуатацыю 482,5 км дарог, што складае 139,7 працэнта да плана. На ўтрыманнi дарожнай сеткi мясцовых дарог вобласцi аблдарбудам засвоена 12,7 млрд рублёў, што складае 100,2 працэнта да задання. Акрамя таго, выканана заданне аблвыканкама па добраўпарадкаванню пад’ездаў да раёнаў жылой забудовы ў сельскай мясцовасцi ў поўным аб’ёме. На гэтыя мэты засвоена 2,4 млрд рублёў, у тым лiку ўласнымi сiламi — 2,2 млрд рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 76 пад’ездаў агульнай працягласцю 19,1 км. Па энергазберажэнню дасягнута знiжэнне спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў на 11,7 працэнта пры заданнi 8,5 працэнта. Мэтанакiравана вядзецца абнаўленне парка машын i механiзмаў. За азначаны перыяд набыта абсталявання на 5,16 млрд рублёў, у тым лiку за сродкi прадпрыемства — на 2,54 млрд рублёў. Маюцца на ўвазе амартызацыйны фонд, прыбытак. — Пётр Андрэевiч, апошнiм часам на дзяржаўным узроўнi вялiкая ўвага надаецца праграме адраджэння i развiцця вёскi. Традыцыйна, не засталiся ў баку ад такой важнай справы i абласныя дарожнiкi... — Сапраўды так. Для дарожнiкаў, якiя абслугоўваюць сетку мясцовых дарог, 2006 год стаў адметным тым, што быў лiквiдаваны мясцовы дарожны фонд i створаны адзiны рэспублiканскi. 48 млрд рублёў з гэтага фонду накiравана на дарожныя работы, з iх 35,7 млрд запланаваны на выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi. За гэтыя сродкi да канца года будуць пабудаваны i адрамантаваны 119 км пад’ездаў ад райцэнтраў да аграгарадкоў, 88 км праездаў у самiх аграгарадках, 144 км пад’ездаў ад аграгарадкоў да сельскiх населеных пунктаў, а таксама 5 км пад’ездаў ад аграгарадкоў да цэнтральных сядзiб гаспадарак. Усяго за 9 месяцаў гэтага года КУП «Брэстаблдарбуд» па праграме адраджэння вёскi засвоена 37,16 млрд рублёў пры плане ў 30,75 млрд. Гэта складае 120,8 працэнта да задання. Гадавая праграма перавыканана ўжо сёння. У эксплуатацыю ўведзена 531,5 км дарог пры заданнi на год 356 км. Калi гаварыць больш падрабязна, то па добраўпарадкаванню пад’ездаў ад райцэнтраў да аграгарадкоў заданне выканана на 137,8 працэнта. Па добраўпарадкаванню пад’ездаў ад аграгарадкоў да цэнтральных сядзiб сельгаспрадпрыемстваў — на 124,8 працэнта. Замест 5 км дарог па плану рэальна ўведзена 23,8 км. На 119,7 працэнта перавыкананы план i па ўводу вулiц, якiя праходзяць па тэрыторыi аграгарадкоў: уведзена 83,4 км аўтадарог. Па добраўпарадкаванню пад’ездаў ад аграгарадкоў да сельскiх населеных пунктаў у эксплуатацыю ўведзена аўтадарог у 2,4 раза больш за заданне. Акрамя таго па ўтрыманню сеткi мясцовых дарог план выкананы на 100 працэнтаў. Увогуле абсалютна ўсе паказчыкi, прадугледжаныя праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 9 месяцаў, выкананы намi ў поўным аб’ёме. Так працаваць атрымлiваецца не ва ўсiх падрадчыкаў, якiя разам з намi добраўпарадкоўваюць аграгарадкi. Сёння работа ў аграгарадках завяршаецца. Правафланговымi сярод нашых фiлiялаў можна назваць (па ўзрастаючай) Баранавiцкае, Пiнскае, Драгiчынскае, Iванаўскае ДРБУ. Рост аб’ёмаў у гэтых прадпрыемстваў склаў ад 120 да 130 працэнтаў да ўзроўню мiнулага года. Аб’екты здаюць якасныя, з добрымi эканамiчнымi паказчыкамi. — Цi не пацярпелi з-за актыўнага ўдзелу дарожнiкаў у рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi ўласна дарогi? — Нягледзячы на тое, што каля 70 працэнтаў усiх сродкаў, якiя выдаткоўваюцца на ўтрыманне i рамонт мясцовых аўтамабiльных дарог, аблдарбуд накiроўвае на аб’екты ў аграгарадках, адначасова мы ўзмацняем увагу i на забеспячэннi бяспекi руху па нашых дарогах. Штогод рэалiзуецца цэлы комплекс мераў. Напрыклад, сёлета паверхневай апрацоўкi зроблена 306 км, што складае 140 працэнтаў да плана, умацавалi ўзбочын 76 км, што ў два разы больш за заданне, раскрылi абзорнасць у 230 месцах (115 працэнтаў да плана), гарызантальнай разметкi выканалi 1760 км, цi 106 працэнтаў да плана i г.д. Усе гэтыя захады спрыялi таму, што за 9 месяцаў на мясцовых дарогах Брэстчыны адбылося 137 дарожна-транспартных здарэнняў, у той час як летась iх было 272. Можна сказаць, што ў тым лiку i дзякуючы нашай рабоце ўдалося захаваць дзесяткi чалавечых жыццяў. Такiм чынам, тэхнiчныя, эксплуатацыйныя характарыстыкi сеткi дарог, якую мы абслугоўваем, паступова паляпшаюцца. — З якой рэнтабельнасцю спрацавала аб’яднанне? — Рэнтабельнасць ад рэалiзацыi работ, прадукцыi i паслуг за 8 месяцаў склала 7,9 працэнта. Усе нашы прадпрыемствы рэнтабельныя. Калi гаварыць пра гэты паказчык, варта адзначыць яшчэ i такi момант: каб выканаць як мага большыя аб’ёмы па аграгарадках, нам рэкамендавана закладваць рэнтабельнасць у межах пяцi працэнтаў. Таму атрыманыя па прадпрыемству 7—9 працэнтаў лiчу нармальным узроўнем. — Што можна сказаць пра гатоўнасць аблдарбуда да зiмы? — I нашы дарогi, i нашы прадпрыемствы да халоднага сезона гатовыя. Практычна на ўвесь сезон падрыхтаваны процiгалалёдныя матэрыялы. У поўным аб’ёме адпаведна з тэхнiчнымi нарматывамi нарыхтаваны запас палiва, у тым лiку палiва мясцовых вiдаў, а менавiта — дроў. I вытворчыя плошчы, i адмiнiстрацыйныя будынкi трох нашых прадпрыемстваў з шаснаццацi поўнасцю ацяпляюцца дровамi, якiя нарыхтоўваюцца ў прыдарожнай паласе. Гэта адзiн са спосабаў не спальваць долары, бо ацяпленне нафтай i газам можна расцэньваць менавiта так. — Дзякую за змястоўную гутарку. Ад iмя карыстальнiкаў дарог сардэчна вiншуем вас, Пётр Андрэевiч, i ўвесь калектыў «Брэстаблдарбуда» з прафесiйным святам — Днём дарожнiка. Шчыра жадаем здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай усiм нам працы. Няхай гасцiнныя дарогi Брэстчыны заўсёды застаюцца аднымi з лепшых у Беларусi. Мясцовыя дарожнiкi Брэстчыны нiколi ў «паказусе» заўважаны не былi. Вось i на гэты раз наш невялiчкi «звяздоўскi» дэсант запрасiлi ў баранавiцкае ДРБУ-136, якое ва ўмоўным спiсе правафланговых сёння знаходзiцца на чацвёртым месцы. Праўда, адлегласць лiдараў адзiн ад аднаго настолькi невялiкая, што расклад сiл да канца года яшчэ можа i змянiцца. Начальнiка баранавiцкiх дарожнiкаў, на жаль, застаць не давялося. Мiкалай Мацюк разам з кiраўнiкамi яшчэ двух ДРБУ па абмену вопытам знаходзiўся ў Германii. Нялёгкая справа — усё расказаць i паказаць журналiстам — лягла на плечы галоўнага iнжынера Таццяны СМIРНОВАЙ. З чым яна выдатна i справiлася. — Баранавiцкi раён — своеасаблiвы, — лiчыць Таццяна Iосiфаўна. — Ён даволi густа населены — на яго тэрыторыi размешчана 234 населеныя пункты, а працягласць дарожнай сеткi складае 661,3 км. Большасць са 143 дарог, якiя знаходзяцца на балансе ДРБУ-136, маюць удасканаленае пакрыццё: 3,7 км — цэментабетоннае, 428,9 км — асфальтабетоннае, 3,2 км шчэбеневае, 6,7 км — булыжнае, 166,1 км — гравiйнае. Працягласць грунтовых дарог — 52,7 км. Як правiла, гэта былыя ўнутрыгаспадарчыя дарогi, якiя дарожнiкi апошнiм часам прынялi ў сетку дарог агульнага карыстання. Унутрыгаспадарчыя дарогi, «армянскiя» асфальты, якiя мы за апошнюю пяцiгодку прынялi на свой баланс, уласна дарогамi можна было назваць з вялiкай нацяжкай: так, адны накiрункi ў полi, якiя патрабавалi каласальных затрат на сваё аднаўленне. Каб уяўленне аб гаспадарцы баранавiцкiх дарожнiкаў было больш поўным, варта адзначыць, што на iх сетцы дарог знаходзяцца 30 мастоў агульнай працягласцю 537,6 пагоннага метра, 643 водапрапускныя трубы, 102 аўтапавiльёны, 4645 дарожных знакаў, 232 аўтобусныя прыпынкi, 6,3 км бар’ернай агароджы. Усю гэту гаспадарку сёння абслугоўваюць 178 чалавек, сярод якiх 39 — iнжынерна-тэхнiчныя работнiкi. — Апошнiм часам мы вялiкую ўвагу надаём прыцягненню маладых спецыялiстаў, — заўважае Таццяна Iосiфаўна. — Сярод iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў 15 чалавек ва ўзросце да 31 года, а старэй за 50 гадоў — 9 чалавек. Толькi сёлета мы прынялi на работу трох маладых спецыялiстаў. Лiчу, што такi падыход дазволiць захаваць пераймальнасць пакаленняў i пазбегнуць праблем па замяшчэнню кадраў. Такую задачу перад намi ставiць i аблдарбуд, i начальнiк ДРБУ. — З чаго сёлета складвалiся асноўныя аб’ёмы работ баранавiцкага ДРБУ? — На добраўпарадкаванне iнфраструктуры аграгарадкоў Баранавiцкага раёна ў 2006 годзе ўсяго выдаткавана 1 млрд 719 млн рублёў. Гэта i на праектныя работы, i на будаўнiча-мантажныя, i на тэхнагляд... Што датычыцца ДРБУ-136, то на 13 кастрычнiка работы намi выкананы ў поўным аб’ёме на агульную суму 1 млрд 637,5 млн рублёў. Акрамя таго, мы працавалi па сетцы сваiх дарог, па пад’ездах да домiкаў на вёсцы, якiя будуюцца па прэзiдэнцкай праграме, па прамых дагаворах. Усяго за 9 месяцаў 2006 года намi засвоена 4,8 млрд рублёў. У тым лiку па прамых дагаворах — 609,5 млн рублёў. Гэта даволi iстотная сума. За апошнiя некалькi гадоў толькi летась яна была большай за кошт таго, што наша ДРБУ працавала па падрыхтоўцы Лунiнца да фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2005». Калi ж паглядзець у разрэзе раёна, то сёлета мы выканалi работ на суму, якая амаль у паўтара раза перавышае леташнюю. За 9 месяцаў у эксплуатацыю ўведзена: бягучым рамонтам 38,4 км дарог, у тым лiку паверхневай апрацоўкай — 27,2 км, капiтальным рамонтам — 3 км, пабудавана 7 аўтапрыпынкаў i 5 аўтапавiльёнаў, 4 пад’езды да жылых дамоў агульнай працягласцю 0,7 км, у аграгарадках добраўпарадкавана 3 вулiцы i 11 сельскагаспадарчых аб’ектаў. Лiтаральна ў вераснi мы завяршылi будаўнiцтва пад’езду да жылых дамоў у вёсцы Вольна, зараз працуем у аграгарадку Сталовiчы. Раней пад’езды да новых домiкаў пабудаваны ў вёсках Вялiкае Сяло, Стайкi, Данэйкi... Працуем паралельна з упраўленнем капiтальнага будаўнiцтва райвыканкама: да жылля, якое ўводзiцца, iмкнёмся зрабiць пад’езды. Акрамя таго сёлета добраўпарадкавана 172,5 км дарожнай разметкi, што станоўча адбiваецца на бяспецы дарожнага руху. За 9 месяцаў выпушчана 17,6 тысячы тон асфальтабетону. Гэта значна больш, чым летась. Такi аб’ём прадукцыi дазволiў нам на ўсiх аб’ектах працаваць з уласным дарожным матэрыялам. Што датычыцца забяспечанасцi баранавiцкiх дарожнiкаў спецыялiзаванай тэхнiкай, то тут вялiкiх праблем няма. Парк машын i механiзмаў паступова абнаўляецца. Асаблiвай гордасцю ДРБУ-136 з’яўляецца асфальтаўкладчык нямецкай вытворчасцi «Тытан-226». Машына мае вельмi дасканалыя камп’ютарныя настройкi i ўласна ўкладку асфальтабетону праводзiць па лазеру. У вынiку прэтэнзiй да роўнасцi дарог мясцовай сеткi ў Баранавiцкiм раёне ў Белдарцэнтра няма. Летась парк папоўнiла сучасная i мабiльная ўстаноўка для ямачнага рамонту «Макпатчэр» на базе МАЗа. Гэта дазволiла яшчэ больш аператыўна вырашаць пытаннi па лiквiдацыi ямачнасцi. Сёлета аб’яднанне набыло для ДРБУ-136 тры трактары МТЗ-82. — Таццяна Iосiфаўна, нягледзячы на каляндар, надвор’е нам не двухсэнсоўна намякае, што зiма на парозе. Як упраўленне падрыхтавалася да работы ў халодны перыяд? — Для зiмовага ўтрымання дарог мы падрыхтавалi каля 70 працэнтаў ад неабходнай колькасцi пясчана-саляной сумесi. Ёсць некаторая затрымка з пастаўкамi пяску, але ў блiжэйшы час пытанне будзе вырашана. Для пасыпкi дарог мы маем у гаспадарцы сем МАЗаў, якiя абсталёўваюцца пескаразмеркавальнiкамi i адваламi. Яны больш мабiльныя, чым тыя ж трактары. Таму эфект ад iх выкарыстання па зiмоваму ўтрыманню дарог больш высокi. Уся тэхнiка абслужана i гатовая да працы ў халодны сезон. Таксама падрыхтавана рашэнне райвыканкама, згодна з якiм у выпадку надзвычайнай сiтуацыi нам будзе аказана дапамога вызначанымi арганiзацыямi людзьмi i тэхнiкай. З наступленнем халадоў будзе наладжана кругласутачнае дзяжурства. Пакой дзяжурнага, аператыўныя службы забяспечаны мабiльнай сувяззю, што дазваляе аператыўна рэагаваць на дарожную сiтуацыю. Праведзеная падрыхтоўка да зiмовага ўтрымання нашых дарог дазваляе з вялiкай доляй упэўненасцi сцвярджаць, што будзе забяспечана бесперабойная сувязь населеных пунктаў i з райцэнтрам, i з цэнтральнымi сядзiбамi гаспадарак. Як расказала галоўны iнжынер, 9,5 км дарог сёлета было выканана двайной паверхневай апрацоўкай. Гэта адносна новая тэхналогiя. Выкарыстоўваецца на дарогах з моцна разбураным пакрыццём, каб падоўжыць тэрмiн яго эксплуатацыi, забяспечыўшы пры гэтым бяспеку руху. Пракаментаваць выкарыстанне гэтай тэхналогii мы папрасiлi намеснiка генеральнага дырэктара «Брэстаблдарбуда» Васiля КУНАСЮКА. — Прымяненне двайной паверхневай апрацоўкi апраўдана на дарогах з малой iнтэнсiўнасцю руху. Мы маем вопытны ўчастак у Бярозаўскiм раёне, дзе гэта тэхналогiя — «сэндвiч» — выкарыстоўваецца на гравiйнай дарозе. У вынiку атрымлiваем дарогу быццам бы з асфальтабетонным пакрыццём з самымi мiнiмальнымi выдаткамi. Зараз БелдарНДI працуе над адпаведнай нарматыўнай базай, якая дазволiла б у далейшым праектаваць такiя ўчасткi. Сяргей ПРОТАС, Алена ДАЎЖАНОК, Аляксей СУПРУН (фота). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да рэспублiканскага свята працаўнiкоў вёскi «Дажынкi» як след рыхтавалiся не толькi самi хлебаробы. У той час, як на палях iшла сапраўдная бiтва за ўр |
|